29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Нас чакаюць вялікія страты ад БелАЭС

13
Леанід Злотнікаў: Нас чакаюць вялікія страты ад БелАЭС

Беларускія чыноўнікі пралічыліся.

Беларусь мае намер прадаваць электраэнергію з БелАЭС на адзіным энэргетычным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), паведаміла намесніца міністра энэргетыкі Вольга Пруднікава.

Запусціць першы энэргаблок БелАЭС улады абяцаюць да канца 2019 года. А ўлетку таго ж года дзяржавы ЕАЭС плануюць падпісаць дамову аб стварэнні адзінага электраэнэргетычнага рынку, піша zautra.by.

Але гэта ў тэорыі. На практыцы канкурэнтаздольнасць Беларусі на адзіным рынку будзе залежаць ад кошту электраэнергіі пасля ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС. Улічваючы, што Беларусі трэба будзе расплачвацца з Расеяй за крэдыт, то разам з вяртаннем інвестыцый на будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы, гэта адаб'ецца на тарыфах. Канчатковых разлікаў кошту электраэнэргіі пакуль у адкрытым доступе няма.

- Мне дагэтуль ніхто ўцямна не праінфармаваў, як АЭС будзе ўбудаваная ў сістэму энэргетыкі краіны! - заяўляў Лукашэнка ў сваім Пасланні беларускаму народу і парламенту 24 красавіка гэтага года.

Са слоў эканаміста Леаніда Злотнікава, беларускія чыноўнікі могуць няправільна палічыць эфектыўнасць экспарту электраэнэргіі.

- Калі лічыць, ці выгаднае будаўніцтва АЭС, які будзе сабекошт электраэнэргіі, то вызначылі, што ён будзе нізкі. Тады прыйшлі да высновы, што зможам прадаваць яе на Захад, - кажа экспэрт.

На ягоную думку, у тых разліках не ўлічылі, як потым кампенсаваць капітальныя ўкладанні і вярнуць крэдыт на 10 мільярдаў даляраў, узяты на будаўніцтва БелАЭС. Калі кошт электраэнэргіі будзе фармавацца з улікам вяртання ўкладзенага ў праект капіталу, то ён будзе значна вышэйшы, чым у суседзяў.

- У такім выпадку канкураваць з краінамі ЕАЭС на адзіным рынку будзе цяжка, - мяркуе эканаміст.

Ён падкрэслівае, што праект будаўніцтва БелАЭС суправаджаўся прыгожымі лозунгамі пра атамную дзяржаву без якіх-небудзь эканамічных абгрунтаванняў.

- Калі будуць працаваць абодва блокі, то можна казаць толькі аб мінімізацыі страт. Калі ж будзе працаваць толькі адзін блок, то нас чакаюць вялікія страты, - прагназуе Леанід Злотнікаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках