29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатавалютныя рэзервы ў верасні знізіліся больш чым на $320 мільёнаў

3
Золатавалютныя рэзервы ў верасні знізіліся больш чым на $320 мільёнаў

З пачатку года золатавалютныя рэзервы скараціліся на 5,3%.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2018 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 6,926 даляраў у эквіваленце, знізіўшыся за верасень на 320 млн даляраў (на 4,4%) пасля росту ў жніўні на 216,2 млн даляраў, паведаміла прэс-служба Нацбанка, піша tut.by.

З пачатку года золатавалютныя рэзервы скараціліся на 5,3%.

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў за верасень абумоўлена планавай выплатай урадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму блізу 382 млн даляраў, а таксама зніжэннем кошту манетарнага золата, растлумачыў рэгулятар.

Падтрыманню ўзроўню рэзерваў спрыялі паступленні замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных мыт нафты і нафтапрадуктаў, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацбанкам і Мінфінам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

За 2017 год золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 2,4 млрд даляраў (на 48,5%), да 7,315 млрд даляраў. Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год прадугледжана падтрыманне золатавалютных рэзерваў на ўзроўні не менш чым 6 млрд даляраў.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch адзначае, што па выніках года рэзервы могуць захавацца на ўзроўні вышэй 6,7 млрд даляраў. Выдаткі на абслугоўванне пазыкі ў 2018 годзе агенцтва ацэньвае на 2,6 млрд даляраў, якія будуць выплачаныя ў асноўным за кошт запазычанняў на знешнім і ўнутраным рынках. Ужо найбліжэйшы месяц чакаецца атрыманне шостай раты на 200 млн даляраў ад ЕАБР.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках