25 красавiка 2024, Чацвер, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Сяргей Пятрухін змагаецца з незаконнай пастановай суда

1
Блогер Сяргей Пятрухін змагаецца з незаконнай пастановай суда
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН

Акцыі супраць акумулятарнага завода з'яўляюцца канстытуцыйным правам берасцейцаў.

Суд Ленінскага раёна Берасця 4 кастрычніка разгледзеў матэрыялы адміністрацыйных спраў блогера Сяргея Пятрухіна і супраціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанціна Астапука, паведамляе tut.by.

Пятрухін прызнаны вінаватым паводле ч 3 арт 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года) і аштрафаваны на 45 базавых адзінак (1102,5 рубля), паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк. Астапука абвінавацілі паводле ч 1 арт 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), яму прызначаны штраф на 14 базавых адзінак (343 рубля).

Пятрухін і Астапук былі затрыманыя ў Берасці 30 верасня, калі вярталіся з плошчы Леніна, дзе ў той дзень сабралася больш за 90 супраціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода. Абодвух даставілі ў Ленінскі РАУС, а пасля складання пратаколаў змясцілі да суду ў ізалятар часовага ўтрымання.

1 кастрычніка ў судзе Пятрухін і Астапук заявілі хадайніцтва аб азнаямленні з матэрыяламі сваіх спраў і аб прадстаўленні адвакатаў. Суддзя хадайніцтва задаволіў і прызначыў працэс на 4 кастрычніка, а Пятрухіна і Астапука вызвалілі з-пад варты.

«Пятрухін і Астапук мяркуюць, што іх асудзілі незаконна, і будуць скардзіцца ў Берасцейскі абласны суд», - паведаміў Кісляк.

Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПауэр». Жыхары Берасця і некалькіх вёсак Берасцейскага раёна мяркуюць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

29 красавіка на ўскраіне Берасця, у парку Ваяроў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў санкцыянаваны ўладамі мітынг «Берасцейкі супраць свінцу», на які сабралася блізу дзвюх тысяч чалавек.

З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Берасці прыходзяць супраціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках