28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас: Хто не заплаціў за допуск да руху, будзе плаціць падвойную суму

108
Румас: Хто не заплаціў за допуск да руху, будзе плаціць падвойную суму
СЯРГЕЙ РУМАС
ФОТА: CTV.BY

Транспартны падатак будуць збіраць праз АРІП.

Дзяржаўны збор на допуск да дарожнага руху не будуць уключаць у кошт паліва. Пра гэта распавёў 5 кастрычніка ў «палаце прадстаўнікоў» прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, паведамляе tut.by.

Асноўным развязаннем пытання ўрад бачыць адвязванне выплаты збору ад праходжання тэхагляду.

«Права на доступ да дарожнага руху кіроўцы будуць аплачваць у АРІП - на тэрмін ад 1 месяца. Гэта значыць, будзе адноўленая справядлівасць у дачыненні да тых асоб, хто выкарыстоўвае аўтамабіль не круглы год. Самае складанае тут - сістэма кантролю, якая дазволіць выяўляць тых, хто збор не заплацiў», - расказаў прэм'ер-міністр.

Са слоў Румаса, развязаць пытанне з неплацельшчыкамі збору на допуск да дарожнага руху дапаможа параўнанне базы АРІП з базамі фотафіксацыі і праходжання тэхагляду.

«І тады, хто не заплаціў за допуск да руху, будзе плаціць падвоеную суму», - дадаў Румас.

Прэм'ер-міністр Беларусі паведаміў, што новая схема, паводле папярэдніх звестак, пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2019 года.

Нагадаем, беларусы вось ужо чатыры гады выплачваюць дзяржаўны збор за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Ён разлічваецца зыходзячы з масы аўтамабіля і не залежыць ад года выпуску або маркі аўто і выплачваецца да праходжання тэхагляду ў поўным аб'ёме. У сувязі з гэтым шматлікія аўтамабілісты сталі ігнараваць тэхагляд.

Стаўкі адрозніваюцца для фізічных асоб і арганізацый. Ад падатку вызваленыя аўтамабілі хуткай дапамогі, МНС, сілавых ведамстваў. Інваліды I або II групы аплачваюць палову кошту дзяржаўнага збору.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках