24 красавiка 2024, Серада, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты параўналі цягавітасць нямецкіх і японскіх патрыманых аўто

9
Экспэрты параўналі цягавітасць нямецкіх і японскіх патрыманых аўто

Спецыялісты наважылі паставіць кропку ў спрэчцы, якія патрыманыя аўто лепшыя.

Спецыялісты сэрвісу CarPrice захацелі паставіць кропку ў даўняй спрэчцы, якія патрыманыя аўтамабілі - «немкі» ці «японкі» лепшыя, паведамляе interfax.by.

І правялі даследаванне вынослівасці мадэляў розных марак. Экспэрты старанна вывучылі 31 670 патрыманых аўтамабіляў Audi, Mercedes-Benz, BMW, Volkswagen, Opel і 20 808 - Toyota, Nissan, Honda, Subaru, Suzuki і Mitsubishi.

Спецыялісты зрабілі выснову: ва «ўзросце» да пяці гадоў лепш супрацьстаяць карозіі кузава, зносу салона нямецкія аўто. Паводле стану тэхнічнай частцы яны, зрэшты, трохі саступаюць японскім мадэлям. Пасля пяці гадоў эксплуатацыі «японкі» трымаюцца лепш.

Разам з тым, экспэрты падкрэслілі, што ва ўзроставым сегменце ад двух да сямі гадоў розніца - некрытычная. Прытым што ў дачыненні да кошту «немкі» трохі саступаюць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках