29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Не дай Бог вайна, мы раздадзім 7 мільёнаў кулямётаў і аўтаматаў кожнаму даросламу беларусу

207
Лукашэнка: Не дай Бог вайна, мы раздадзім 7 мільёнаў кулямётаў і аўтаматаў кожнаму даросламу беларусу

Аб гэтым дыктатар заявіў падчас наведвання армейскага палігона на Берасцейшчыне.

Там дэманстравалася новыя ўзоры ўзбраення. Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэта паведамілі ў праграме «Новости «24 года» на тэлеканале СТБ.

Падчас агляду навінак узбраення Лукашэнка выказаў меркаванне, што ўсе дарослыя грамадзяне Беларусі павінны ўмець карыстацца зброяй.

«Як я не жартам казаў, што калі ў нас будзе дастаткова стралковай зброі - аўтаматы, пісталеты, кулямёты і боепрыпасы да іх - не дай Бог вайна, мы раздадзім у кожную сям'ю. І мы будзем абараняць сваю тэрыторыю ўсімі (ну, дзяцей давайце выведзем). Старыя і нават жанчыны: 7 мільёнаў чалавек - 7 мільёнаў атрымае зброю, каб яны маглі абараняцца», - сказаў Лукашэнка.

Як паведамляе СТБ, у Беларусі павінны стварыць сістэму, дзе дзейнічае рэгулярнае і кампактнае войска, прафесійны інстытут у абарончай сферы, а таксама «7 мільёнаў падрыхтаваных да бою з ворагам жыхароў краіны».

Напісаць каментар 207

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках