19 красавiка 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чырвоная картка» Інтэрполу

6
«Чырвоная картка» Інтэрполу

Апошнія гады Інтэрпол усё часцей становіцца інструментам дыктатараў.

Грамадзянін Кітая Мэн Хунвэй знік прама ў паветры, калі верыць паведамленнях прэсы, якія з'явіліся праз пяць дзён пасля знікнення. Ён вылецеў у Кітай з Ліёна 29 верасня. З тых часоў не выходзіў на сувязь са сваёй сям'ёй, якая і звярнулася ў французскую паліцыю.

Грамадзянін Кітая Хунвэй па сумяшчальніцтве з'яўляецца яшчэ і прэзідэнтам Інтэрпола, міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі. Навошта трэба было напускаць туману вакол яго знікнення, незразумела. Самалёт вылецеў з Ліёна, шчасна прызямліўся ў Кітаі, Мэн быў на борце. Ён не знік, а яго арыштавалі.

Акрамя пасады прэзідэнта Інтэрпола ён яшчэ займаў пасаду намесніка міністра ў міністэрстве грамадскай бяспекі Кітая і быў сябрам камітэта камуністычнай партыі, які гэта міністэрства курыраваў. Праўда з гэтага камітэта яго паўгода таму выключылі, што ўжо было сігналам будучых непрыемнасцяў. Потым супраць яго пачалі таемнае следства і ў чарговы яго прылёт на радзіму наўпрост арыштавалі ля трапа самалёта і павезлі дапытваць.

Зрэшты, сутнасць праблемы не ў гэтым. Як, якім чынам дзейны чыноўнік таталітарнага рэжыму апынуўся на чале ўплывовай міжнароднай арганізацыі? Як можна было дапусціць яго абранне?

Інтэрпол усяляк імкнецца падкрэсліць, што гэтая арганізацыя знаходзіцца па-за палітыкай, займаецца паліцэйскай працай, вышукам злачынцаў. Аднак у апошнія гады Інтэрпол усё часцей становіцца інструментам дыктатараў для палявання на іншадумцаў або асабістых ворагаў гэтых дыктатараў.

Беларускі рэжым часцяком выкарыстоўвае Інтэрпол для пераследу збеглых бізнэсоўцаў, галоўная віна якіх заключалася ў тым, што яны не хацелі дзяліцца з кланам дыктатара, звяртаецца па дапамогу чыноўнікаў Інтэрпола ў палітычных мэтах. Тут дарэчы ўспомніць, як генеральны сакратар гэтай арганізацыі Рональд Ноўбл у 2011 годзе дапамог беларускім спэцслужбам схаваць праўду пра выбух у метро ў Менску.

Расея актыўна карыстаецца Інтэрполам, каб пераследаваць ворагаў Пуціна і паспрабаваць вярнуць расейскіх бізнэсоўцаў з іх грашыма дадому. Час ад часу ім атрымліваецца дамагчыся «чырвонага ордэра», г.зн. апавяшчэння аб вышуку і арышце сваіх палітычных праціўнікаў, такіх, напрыклад, як Біл Браудэр, які працягвае актыўна прасоўваць глабальны «закон Магніцкага», які прадугледжвае санкцыі супраць злачынцаў, якія парушаюць правы чалавека ва ўсім свеце.

Фактычна Інтэрполам кіруе генеральны сакратар, якім сёння з'яўляецца немец Ёрг Сток, аднак і прэзідэнт, і яго намеснiкi маюць вялікую вагу і ўплыў на прыняцце пастаноў. Праз Мэна Хунвэй кітайскія ўлады актыўна дамагаліся пераследу і вяртання ў Кітай дысідэнтаў, «чырвоныя ордэры» ў дачыненні да іх выдаваліся сотнямі.

Не толькі кітайскія ўлады разлічвалі на садзейнічанне Мэна, але і ўсе аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы. А калі ўлічыць, што яго намеснікам упершыню стаў грамадзянін Расеі, генерал-маёр паліцыі Аляксандр Пракапчук, то сітуацыя для дыктатараў усіх масцяў складвалася вельмі нават спрыяльная.

За знікненнем, дакладней арыштам Мэна Хунвэй хутчэй за ўсё хаваецца сур'ёзная чалавечая трагедыя. Само яго абранне першапачаткова меркавала сітуацыю, звязаную з пагрозай жыццю, яго ці дысідэнтаў, што пераследуюцца ім. Абранне гэта стала магчымым толькі ў выніку лабіравання аўтарытарных рэжымаў і патуранне дэмакратычных дзяржаў. Чаму яны не заблакавалі кандыдатуру чыноўніка, які зрабіў кар'еру ў паліцыі Кітая, які пакрываў катаванні і беззаконне, ды яшчэ і адзначыўся ў Тыбеце і Сіньцзяне, растлумачыць складана.

Яго лёс, як ні парадаксальна, залежыць цяпер ад тых самых праваабаронцаў, якіх ён дапамагаў пераследаваць. Падымуць яны шум - у Мэна ёсць шанец выратавацца, прамаўчаць - вялікая імавернасць яго знікнення.

Дэмакратычны свет бавіць час бесклапотна у той час, як нягоднікі дзейнічаюць сістэмна, усёабдымна і эфектыўна. Злачынцы, злосныя парушальнікі правоў чалавека, агрэсары і дыктатары паступова прыбіраюць да рук і міжнародныя праваабарончыя, і праваахоўныя механізмы.

Прадстаўніка Кітая ўпершыню абралі на такую высокую пасаду ў Інтэрполе, але прадстаўнікі недэмакратычнай дзяржавы ўжо займалі яе падчас другой сусветнай вайны. Гэта былі Рэйнхард Гейдрых, шэф Галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі (РСХА) Нямеччыны і яго пераемнік, генерал паліцыі, генерал войскаў СС Эрнст Кальтэнбрунер.

Андрэй Саннікаў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Фэйсбук

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках