17 кастрычнiка 2018, Серада, 13:26
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

Беларусам хочуць забараніць прадаваць рэчы праз Інтэрнэт

113

Савет Міністраў падрыхтаваў пастанову.

У Беларусі хочуць забараніць онлайн-гандаль патрыманымі рэчамі. Такая прапанова ўваходзіць у праект пастановы Саўміна, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў і дапаўненняў ў правілы продажу тавараў пры ажыццяўленні раздробнага гандлю паводле ўзораў. Дакумент вынеслі на грамадскае абмеркаванне, азнаёміцца з ім можна на сайце МАРГ.

У МАРГ тлумачаць, што паводле прапановы канцэрна «Беллегпрам» для забеспячэння насельніцтва якаснымі і бяспечнымі таварамі легпраму спіс тавараў, якімі забаронена гандляваць у сеціве, дапоўнены былым ва ўжыванні адзеннем і абуткам, паведамляе tut.by.

-Увядзенне названай забароны абумоўлена тым, што пры рэалізацыі такіх тавараў, у тым ліку праз Інтэрнэт — крамы, у пакупнікоў няма магчымасці цалкам атрымаць інфармацыю аб стане тавараў і іх хібах праз фота або апісанні, размешчаныя на сайце, - адзначаюць ва ўстанове. - Пры гэтым пакупнікі, набываючы такія тавары ў інтэрнэт-краме і ажыццяўляючы папярэднюю дыстанцыйную аплату да моманту дастаўкі тавараў пазбаўляюцца надалей магчымасці вяртання такіх тавараў, бо ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 28 Закона былыя ва ўжыванні тавары абмену і вяртанню не падлягаюць. Акрамя таго, гэтая мера дазволіць знізіць колькасць парушэнняў пры продажы тавараў, былых ва ўжыванні.

У МАРГ тлумачаць, што пасля праведзенага канцэрнам «Беллегпрам» маніторынгу ў некаторых інтэрнэт-крамах выяўлены факты рэалізацыі былога ва ўжыванні сподняга адзення, адзення і абутку для дзяцей. «Разам з тым у адпаведнасці з пунктам 99 правілаў №703 продаж такіх тавараў не дапускаецца ў прынцыпе», — рэзюмавалі ва ўстанове.