28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны другі кіроўца ў Гародні ездзіць без тэхагляду

18
Кожны другі кіроўца ў Гародні ездзіць без тэхагляду

На выходных у Гародні «адфільтравалі» кіроўцаў.

Кожны другі аштрафаваны за адсутнасць тэхагляду. Спецыяльнае мерапрыемства «Фільтр» праводзіцца ў абласным цэнтры некалькі разоў на год, піша newgrodno.by.

Як распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўправы ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама Андрэй Цыдзік:

- «Фільтр» праводзіўся адразу ў двух раёнах - на вуліцы Будзённага ў Ленінскім раёне і на вуліцы Маслакова ў Кастрычніцкім раёне. Акрамя гэтага такія мерапрыемствы былі арганізаваныя ў Лідзе, Смаргоні, Слоніме, Наваградку і Ваўкавыску. Усяго да адміністрацыйнай адказнасці падчас правядзення дадзеных мерапрыемстваў былі прыцягнутыя амаль 100 кіроўцаў. З іх адзін за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, трое за кіраванне без пасведчання і 45 кіроўцаў - за адсутнасць тэхагляду.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках