19 красавiка 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Берасця: Міліцыя на судах кажа ціха, амаль шэптам

9
Актывіст з Берасця: Міліцыя на судах кажа ціха, амаль шэптам

Улады імкнуцца, каб на працэсах над супраціўнікамі акумулятарнага завода ніхто нічога не пачуў.

245 рублёў штрафу - такую суму выставіла дзяржава Таццяне Фесікавай: напярэдадні жанчына ляпіла налепкі «Не заводу» на адзенне людзям, якія сабраліся на плошчы Леніна, каб выказаць пратэст супраць заводу «Ай-Пауэр», паведамляе «Белсат».

Праз суд прайшлі і іншыя супраціўнікі шкоднай вытворчасці - Андрэй Астапчук, які з учорашняга дня заставаўся ў ізалятары часовага ўтрымання, і які быў пакараны такім жа штрафам, а таксама Юлія Зубік. Жанчына кажа:

«Паводле маёй справы суд пастанову не вынес, бо я паскардзілася на ўчастковага Рабушку. Ён схіляў мяне да дачы сведчанняў шляхам запалохвання, пагражаў, што пакіне мяне ў ізалятары часовага ўтрымання да наступнага дня, да суда».

Напярэдадні міліцыя жорстка затрымала ўдзельнікаў акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Як мінімум пяць чалавек трапілі ў Ленінскі РАУС, на некаторых з іх складзены адміністрацыйныя пратаколы. Праваабаронца Раман Кісляк сведчыць:

«Суд праходзіць такім чынам, каб грамадзяне, якія прыйшлі паслухаць такое судовае пасяджэнне, не маглі гэтага зрабіць, бо сведкі - работнікі міліцыі - вельмі ціха, амаль шэптам, гавораць. А калі грамадзяне, у тым ліку я, просяць гаварыць гучней, то суддзя проста выдаляе з залі судовага пасяджэння».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках