23 красавiка 2024, aўторак, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Пянткоўскі: Масква выкрытая

8
Андрэй Пянткоўскі: Масква выкрытая
Андрэй Пянткоўскі

Цяпер ЗША проста абавязаны ўвесці другі этап санкцый.

З палітычнага пункту гледжання ў гэтай гісторыі з атручваннем Скрыпалёў важна, што Масква выкрытая як дзяржава-тэрарыст, якая выкарыстоўвае хімічную зброю на тэрыторыі Вялікабрытаніі, піша расейскі публіцыст Андрэй Пянткоўскі у артыкуле на сайце «Обозреватель».

Але Вялікабрытанія можа толькі сябе вінаваціць, бо яшчэ з 2006 года было зразумела, што Масква - гэта тэрарыст, які выкарыстоўвае радыелагічную зброю. Але ангельцы неяк не захацелі акцэнтаваць увагу на гэтым факце. Пад велізарным ціскам удавы Літвіненкі Марыны было праведзена судовае расследаванне, дзе віна Лугавога і Каўтуна была ўстаноўленая.

Цяпер ЗША абавязаны ўвесці другі этап санкцый праз прымяненне Расеяй хімічнай зброі ў Вялікабрытаніі. Згодна закону, прынятага ў 92-м годзе. Для гэтага ўжо не патрабуецца адмысловай пастановы Кангрэсу. Гэты закон прадугледжвае, што парушальніку Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі даецца тры месяцы і калі за гэты перыяд ён а) не прызнаецца і не раскаецца ў сваім злачынстве, б) не дазволіць арганізацыі хімічнага раззбраення наведаць свае аб'екты і пераканацца, што вытворчасць, у гэтым выпадку "Навічка" спыненая, аўтаматычна ўводзіцца другі этап санкцый. А ён на парадак пераўзыходзіць усё, што рабілася ў дачыненні да РФ раней.

Там і паніжэнне дыпламатычнага статусу, аж да разрыву дыпламатычных стасункаў, забарона гандлю не толькі таварамі або вырабамі падвойнага прызначэння, але і ўсяго экспарту і імпарту. Спыненне фінансавых аперацый, г.зн. паводле гэтага закону, можна адключыць расейскую банкаўскую сістэму ад SWIFT. Яшчэ ёсць забарона палётаў нацыянальнымі авіякампаніямі, у гэтым выпадку Аэрафлоту, у паветранай прасторы ЗША.

Гэтыя санкцыі павінны быць уведзеныя ў дзеянне 27 лістапада. Але ў Сэнаце абмяркоўваецца пытанне не пра тое, ці ўводзіць санкцыі ці не, а ці не ўвесці іх, не чакаючы 27 лістапада.

У той палітычнай абстаноўцы, якая цяпер склалася ў ЗША вакол Трампа і ягонага кабінета, проста немагчыма ўявіць, што адміністрацыя адмовіцца выконваць Закон ад 92 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках