23 красавiка 2024, aўторак, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уведзеная новая сістэма падліку балаў на ЦТ

2
Уведзеная новая сістэма падліку балаў на ЦТ

Цяпер абітурыент зможа спрагназаваць свой вынік.

Міністэрства адукацыі ўжо расказвала, што з будучага года ўвядуць новую сістэму апрацоўкі вынікаў цэнтралізаванага тэставання, піша kp.by.

Апрабацыю правялі ў 2018 годзе, падлічваючы балы адразу паводле двух методык. Першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава кажа, што методыка - «дастаткова эфектыўная».

Дзейную ўжо 15 гадоў сістэму можна назваць сістэмай ранжавання:

- Вынік удзельніка тэставання залежыць ад таго, як выканалі тое ці іншае заданне іншыя абітурыенты, - патлумачыла Ірына Старавойтава. - Пры выкарыстанні новага падыходу да кожнага тэставага задання будуць вызначаны першасныя балы, пра якія абітурыент будзе ведаць загадзя. Гэтым забяспечваецца пэўная адкрытасць. Абітурыент па меры выканання задання зможа адразу спрагназаваць свае вынікі.

На думку чыноўніцы, вынік здачы ЦТ не будзе залежаць ад цяжкасці заданняў тэсту і дакладна адлюструе рэальныя веды. Гэта значыць вынікі наблізяцца да звестак выніковай атэстацыі за курс сярэдняй школы.

- Мы можам убачыць іх карэляцыю, а адпаведна, і якасць працы педагогаў у школах, - заўважыла чыноўніца.

Сярод іншага Ірына Старавойтава нагадала, што рыхтуюцца змены ў методыку прагназавання патрэбнасці ў кадрах. Раней гэта рабілі самі ВНУ са звестак замоўцаў. Але ў гэтым годзе кантрольныя лічбы прыёму на наступны навучальны год сфармуе Мінадукацыі. У дзяржоргане выкарыстоўваюць звесткі дэмаграфічнага прагнозу на пяцігодку па абласцях і Менску ад Міністэрства эканомікі і прагнозу балансу працоўных рэсурсаў Мінпрацы і сацабароны. Праўда, ці будуць скарачацца месцы ў ВНУ, чыноўніца канкрэтна не адказала.

Таксама Старавойтава распавяла пра тое, што ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі прапануюць студэнтам-платнікам, якія атрымліваюць накіраванні на працу, прысвойваць статус маладых спецыялістаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках