20 красавiка 2024, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bellingcat: Пятроў-Мішкін таксама выявіўся «героем Расеі»

18
Bellingcat: Пятроў-Мішкін таксама выявіўся «героем Расеі»
ПЯТРОЎ-МІШКІН
ФОТА: BELLINGCAT

Стала вядомага, як выкрылі напарніка Чапігі.

Аляксандр Мішкін, вайсковы лекар і супрацоўнік ГРУ (Галоўнай управы Генеральнага штаба Міністэрства абароны РФ), падазраваны ў атручванні былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсберы, выявіўся героем Расеі.

Пра гэта распавёў супрацоўнік групы Bellingcat Хрыста Гроздзеў на прэс-канферэнцыі ў Лондане. З ягоных слоў, Мішкін атрымаў вышэйшую расейскую дзяржаўную ўзнагароду ў 2014 годзе. На прэс-канферэнцыі працуе карэспандэнт «Радыё Свабода».

Група Bellingcat на прэс-канферэнцыі ў Лондане распавядае падрабязнасці свайго расследавання пра Аляксандра Мішкіна - які, як сцвярджаецца, з'яўляецца тым чалавекам, якога пад імем «Аляксандра Пятрова» брытанская паліцыя абвінавачвае ў замаху на Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію ў Солсберы.

Прэс-канферэнцыя праходзіць у адным з памяшканняў для пасяджэнняў камітэтаў парламента Вялікай Брытаніі. Фота і відэаздымкі ў ім забароненыя.

На мерапрыемстве экспэрты Bellingcat распавядаюць, як знайшлі Мішкіна. Галоўнай зачэпкай было імя Аляксандра Пятрова, пад якім ён заехаў у Вялікую Брытанію. Экспэрты вывучылі ўсіх Аляксандраў з падыходнымі датамі нараджэння ў базах звестак Масквы і Пецярбурга і знайшлі падыходнага чалавека.

Фотаздымак пашпарта Мішкіна быў атрыманы ад крыніцы. З дзясяткаў звязаных з Bellingcat людзей двое сказалі, што добра ведалі Мішкіна. Прадстаўнік групы таксама пабываў у роднай вёсцы Мішкіна. 7 яе жыхароў сказалі, што ведаюць яго як вядомага лекара і Героя Расеі.

Раней стала вядома, што званнем Героя Расеі быў узнагароджаны расеец Анатоль Чапіга, падобны на падазраванага ў атручванні Сяргея і Юліі Скрыпалёў «Навічком» Руслана Башырава.

Журналіст праекта «Дасье» Сяргей Канеў са спасылкай на неназваную крыніцу сцвярджаў, што Чапіга атрымаў сваю ўзнагароду за падзеі ва Украіне. Ён дапамагаў вывезці з краіны былога прэзідэнта Віктара Януковіча пасля перамогі Майдана.

У той жа час прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў 28 верасня заявіў, што «званне «Герой Расеі» палкоўніку Галоўнай выведвальнай управы Анатолю Чапігу не прысвойвалася».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках