16 красавiка 2024, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрыўся набор на бясплатныя курсы ўкраінскай мовы

7
У Менску адкрыўся набор на бясплатныя курсы ўкраінскай мовы
ФОТА: SVABODA.ORG

Будуць дарослыя і дзіцячыя групы.

Другі сезон курсаў пачнецца ў кастрычніку, будуць дарослыя і дзіцячыя групы. Заняткі праводзяцца пры падтрымцы ўкраінскага пасольства і «Таварыства беларускай мовы», паведамляе «Радыё Свабода».

Першы занятак другога сезону для дарослых пройдзе 19 кастрычніка на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Запісацца на курсы можна праз актывістку Святлану Каваленку ў Facebook, а таксама праз тэлефон +37529 6031855 (Святлана) або праз Viber 38068 6092925 (Ягор).

Першы занятак для дзяцей 12 кастрычніка. Пра дэталі запісу і курсы можна даведацца ў Аксаны Цяпліцкай праз Facebook.

Летась амаль сотня чалавек у Менску і Гомелі прайшла курсы, больш за палову паспяхова здалі іспыт і атрымалі сертыфікаты розных ступеняў.

«Для мяне гэта вельмі добры паказчык таго, што ўкраінскай мовай тут цікавяцца. І мы будзем рабіць усё, каб падтрымаць гэты інтарэс», - казаў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках