24 красавiка 2024, Серада, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калекцыянер паспрабаваў паўтарыць перфоманс са «шрэдарам» і карцінай Бэнксі

Калекцыянер паспрабаваў паўтарыць перфоманс са «шрэдарам» і карцінай Бэнксі

Калекцыянер ацаніў свой лот у 80 тысяч фунтаў.

Мастацтвазнаўцы сайта MyArtBroker атрымалі запыт на продаж сапсаванага прынта карціны Бэнксі «Дзяўчынка з шарам». 5 кастрычніка яе арыгінал самазнішчыўся пасля продажу на аўкцыёне Sotheby's у Лондане. Некалькі гадоў таму Бэнксі таемна ўбудаваў унутр рамы шрэдар - на выпадак, калі яго працу калі-небудзь выставяць на аўкцыён, паведамляе «Медуза».

Уладальнік прынтам, чыё імя не раскрываецца, паспрабаваў паўтарыць перформанс Бэнксі са сваёй копіяй і таксама разрэзаў карціну. Калекцыянер ацаніў свой лот у 80 тысяч фунтаў, хоць звычайна непадпісаныя прынты «Дзяўчынкі з шарам» (усяго іх 600) каштуюць блізу 40 тысяч, а падпісаныя - 115 тысяч.

Мастацтвазнаўцы MyArtBroker не дапусцілі лот да продажу - больш за тое, яны назвалі ўчынак дурным і заявілі, што новы кошт сапсаванага прынта складае ўсяго адзін фунт. Раней экспэрты ўжо прасілі ўладальнікаў вядомых карцін і прынтаў не паўтараць унікальны перформанс Бэнксі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках