19 красавiка 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта была рыэлтар»: з'явіліся новыя факты пра затрыманне бізнэсоўца Ізраілевіча

«Гэта была рыэлтар»: з'явіліся новыя факты пра затрыманне бізнэсоўца Ізраілевіча
АРКАДЗЬ ІЗРАІЛЕВІЧ

Журналісты пагутарылі са знаёмымі скандальнага бізнэсоўца.

Сілавікі затрымалі вядомага менскага бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі інфармаваныя крыніцы. Як паведамляла «Наша нiва», яго затрымалі за дачу хабару.

«Аркадзя стала занадта шмат [у інфармацыйным полі]. А калі ў цябе яшчэ шмат нядобразычліўцаў…», - канстатаваў знаёмы бізнэсоўца. Яшчэ адзін суразмоўца спадзяецца, што заўтра «[па заканчэнні 72 гадзін] Аркадзь Львовіч будзе на волі», таму што была «чыстая правакацыя». «Ніхто хабару не даваў. Гэта не праўда. Была падстаўная рыэлтар», - сцвярджае ён.

Аркадзь Ізраілевіч з'яўляецца суўладальнікам групы кампаній ІВ, якая пабудавала шэраг бізнэс-цэнтраў і жылых дамоў у Менску. Бізнэсовец таксама займаўся гандлем нафтапрадуктамі. Мае дзель у асфальтабетонным заводзе ў Менску. Ізраілевіч ўваходзіць у сотню самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны паводле версіі «Ежедневника».

Пры гэтым Аркадзь Ізраілевіч паводзіў сябе нетыпова для беларускага бізнэсоўца: у той час, як усе астатнія багатыя людзі імкнуцца з'яўляцца ў СМІ толькі з пазітыўнымі нагодамі, скандальныя ўчынкі Ізраілевіча таварыства абмяркоўвала ледзь не штомесяц.

Так, вядомасць ён атрымаў праз ускосную датычнасці да рэстарацыі ў Курапатах.

Ізраілевіч нават падаваў у суд на выданне «Новы час», аднак саступіў у працэсе.

Пасля ён на відэа біўся з актывістамі «Курапацкай вахты», публічна радаваўся іх затрыманням.

Што да рэпрэсаваных людзей у саміх Курапатах Ізраілевіч сказаў так: «Магчыма, там ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць».

Але асаблівае абурэнне ў людзей, нават ніяк не заангажаваных у Курапацкае супрацьстаянне, Ізраілевіч выклікаў сваім учынкам у дачыненні да інваліда Юрыя Таболіна - гісторыі няма яшчэ і тыдня.

Сутнасць канфлікту, які адбыўся 27 кастрычніка ў Менску, была ў тым, што дарагі аўтамабіль Ізраілевіча быў прыпаркаваны на месцы для інвалідаў. У выніку Таболін, які меў права стаць на гэтым месцы, падпёр «Бэнтлі» Ізраілевіча.

Са слоў Таболіна, праз паўгадзіны яму патэлефанавалі са словамі «прыбяры аўтамабіль, а то не будзе чаго прыбіраць», а потым яшчэ і аблаялі ў духу «нездарма цябе прырода абдзяліла».

Каб уладзіць канфлікт Ізраілевіч прапаноўваў Таболіну прыехаць да яго на офіс і ўзяць грошы, але той адмовіў.

На момант публікацыі звязацца з сілавымі органамі магчымасці няма.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках