29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Брытаніі: Расея заплаціць вельмі высокую плату за свае дзеянні

3
Кіраўнік МЗС Брытаніі: Расея заплаціць вельмі высокую плату за свае дзеянні
ДЖЭРЭМІ ХАНТ

Вялікабрытанія неўзабаве скончыць з сеткай агентаў ГРУ на сваёй тэрыторыі.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант заявіў, што Расея заплаціць "вельмі высокую плату" за свае дзеянні, калі будзе працягваць паводзіць сябе так, як яна гэта рабіла апошнім часам, паведамляе nv.ua.

Выступаючы ў даследчым інстытуце Policy Exchange, Хант адзначыў, што да нядаўняга часу меркаваў, што Расея хоча быць часткай міжнароднай прававой сістэмы.

"Мы былі вельмі радыя магчымасці зусім іншых дачыненняў з Расеяй у параўнанні з тымі, што былі ў часы СССР. Але потым было ўварванне ў 2008 годзе ў Грузію, у 2014 годзе ўварванне ў Крым, былі кібератакі, напад з выкарыстаннем хімічнай зброі ў Салсбэры, і гэта нас надзвычай устурбавала", - сказаў ён.

Хант таксама паабяцаў, што Вялікабрытанія неўзабаве "скончыць з сеткай агентаў ГРУ" на сваёй тэрыторыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках