29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Беларусь застаецца сярод краін з несвабодным інтэрнэтам

1
Freedom House: Беларусь застаецца сярод краін з несвабодным інтэрнэтам

У Беларусі існуюць праўладныя тролі, пераследуюць і судзяць блогераў, блакуюць сайты.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала справаздачу (пераклад - «Радыё Свабода») з ацэнкай узроўню свабоды інтэрнэту ў свеце (Freedom on the Net 2018). У гэтым рэйтынгу Беларусь уваходзіць у спіс краін «з несвабодным інтэрнэтам».

Даследаванне, якое закранула 65 дзяржаў, было праведзенае з чэрвеня 2017 года да траўня 2018.

Увогуле, глабальны інтэрнэт у мінулым годзе стаў яшчэ менш вольным: экспэрты адзначаюць паслядоўнае скарачэнне інтэрнэт-свабод ва ўсім свеце ўжо восьмы год запар. Больш за тое, улады цэлага шэрагу краін на ўсю моц заняліся пабудовай «лічбавага аўтарытарызму» ў сеціве, гаворыцца ў справаздачы. У многіх краінах свабода доступу да інтэрнэту была зніжана ў сувязі з выбарамі і на падставе барацьбы з фэйкавымі навінамі.

Лаклад Freedom on the Net 2018 адзначае, што, прынамсі, у 17 краінах былі прынятыя або прапанаваныя законы, якія абмяжоўваюць інтэрнэт-СМІ ў імя барацьбы з «фэйкавымі-навінамі» і онлайн-маніпуляцыяй. У 13 краінах адзначаныя факты пераследу за распаўсюд нібыта хлуслівай інфармацыі.

Даклад таксама адзначае, што ў 32 з 65 даследаваных краін былі зарэгістраваныя факты маніпуляцыі онлайн-дыскусіямі і іх зместам з боку праўладных каментатараў або троляў. Гэтая практыка, дадае Freedom House, стала значна больш распаўсюджанай і тэхнічна складанай у апошнія гады, часта пераходзячы ад адкрытых платформаў, такіх як Facebook і Twitter, у зачыненыя для абмену паведамленнямі аплікацыямі, такія як WhatsApp.

Беларусь застаецца сярод краін «з несвабодным інтэрнэтам»

Паводле справаздачы, у параўнанні з папярэднім аналагічным перыядам, сітуацыя са свабодай у інтэрнэце ў Беларусі засталася нязменнай: яна займае 48-е месца з 65 паводле ўзроўню свабоды слова.

Згодна з дакладам Freedom House, у Беларусі, існуюць «праўладныя тролі, якія арганізоўваюць штучныя онлайн-абмеркаванні», пераследуюць і судзяць онлайн-блогераў ды іншых карыстальнікаў інтэрнэту за палітычныя і сацыяльныя допісы, часта блакуецца палітычны, сацыяльны і рэлігійны кантэнт, а структуры, якія крытыкуюць дзяржаву, зазнаюць тэхнічныя напады, новы закон аб СМІ ўзмацніў кантроль над інтэрнэтам і абмежаваў ананімнасць каментатараў.

Узровень свабоды інтэрнэту у 2018 годзе знізіўся ў 26 з 65 краін

Паводле падлікаў Freedom House, узровень свабоды інтэрнэту ў мінулым годзе знізіўся ў 26 з 65 дзяржаў-удзельніц рэйтынгу. Самыя жорсткія абмежаванні на сеткавую свабоду ўвялі ўлады Егіпта, Шры-Ланкі, Камбоджы, Кеніі, Нігерыі, Філіпін і Венесуэлы.

Негатыўны рэйтынг традыцыйна ўзначальвае Кітай - краіна, у якой дзейнічаюць самыя строгія абмежаванні ў сферы інтэрнэту, ён знаходзіцца на апошнім 65-м месцы. У топ-10 лідараў антырэйтынгу таксама ўвайшлі Іран, Сірыя, Эфіёпія, Куба, В'етнам, Узбекістан, Савудаўская Арабія, Пакістан, Егіпет.

Топ-10 краін з самым вольным інтэрнэтам ўзначаліла Эстонія, за ёй ідуць Ісландыя, Канада, Нямеччына, Аўстралія, ЗША, Вялікабрытанія, Паўднёвая Афрыка, Японія і Грузія.

Freedom House ацэньвае свабоду ў інтэрнэце паводле дзевяці параметраў, сярод іх - выпадкі блакавання сацыяльных сетак, выпадкі блакаванняў палітычнага, сацыяльнага або рэлігійнага кантэнту, колькасць законаў, якія павялічваюць дзяржаўную цэнзуру, колькасць арыштаваных і асуджаных інтэрнэт-блогераў, а таксама наяўнасць «троляў», якія выказваюць у сеткавых дыскусіях праўладную пазіцыю.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках