25 красавiка 2024, Чацвер, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Светлагорская праваабаронца злавіла райвыканкам на хлусні

1
Светлагорская праваабаронца злавіла райвыканкам на хлусні
АЛЕНА МАСЛЮКОВА

Алена Маслюкова звярнулася ў суд.

У Светлагорскім раённым судзе 31 кастрычніку прадоўжыўся разгляд скаргі праваабаронцы Алены Маслюковай супраць райвыканкама. Папярэдняе пасяджэнне адбылося 16 кастрычніка, піша гомельская «Вясна».

Прычына скаргі - забарона правядзення ў горадзе шостага кастрычніка мірнай акцыі супраць працы завода беленай цэлюлозы. Райвыканкам не дазволіў у той дзень (а менавіта ў прамежак часу з 16.00 да 18.00) правесці мітынг на стадыёне "Бумажнік", бо быццам бы на той час было запланаванае правядзенне моладзевага першынства ў футболе. Шостага кастрычніка Алена Маслюкова надумала праверыць, ці не схлусіў райвыканкам, і прыйшла ў адпаведны час на стадыён - а 16.00 ён быў пусты.

Скаргу праваабаронцы разглядае суддзя Людміла Сядзько, якая летам вяла падобны працэс аб адмове ў правядзенні пікета ў падтрымку Ігара Комлік і Генадзя Фядыніча (тады скарга Маслюковай не была задаволеная). На пасяджэнні яна пачала допыт сведак з боку райвыканкама, якія павінны давесці, што футбольныя спаборніцтвы на стадыёне "Бумажнік" шостага кастрычніка ўсе ж мелі месца.

Так, быў дапытаны сведка Засінец Ю.М. - трэнер са спартыўнай школы, якой належыць стадыён. Паводле ягоных слоў, у суботу шостага кастрычніка на "Бумажніку" было дзве гульні: а 12.00 і а 14.00. На першай ён прысутнічаў, а на другой - не, таму і не можа сказаць, ці скончылася спартовае мерапрыемства да 16.00.

Паколькі словы Засінца ніяк не змаглі падмацаваць пазіцыю райвыканкама наконт адмовы ў правядзенні мітынгу, суддзя надумала выклікаць новых сведак. Да таго ж Людміла Сянько знайшла пэўныя недакладнасці з тэрмінамі пераносу футбольнага першынства з нядзелі сёмага кастрычніка на суботу шостага. Бо, як высветлілася падчас судовага паседжання, першапачаткова футбольныя гульні павінны былі прайсці на дзень пазней, аднак у Гомелі надумалі змяніць дату іх правядзення.

Каб прадстаўнікі спартыўнай школы разабраліся з недакладнасцямі, і для выкліку новых сведак, суддзя пастанавіла зрабіць перапынак да 8 лістапада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках