19 красавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: Ля беларускай мяжы з'явіцца воінская часць УС РФ

8
Украінская выведка: Ля беларускай мяжы з'явіцца воінская часць УС РФ

Гэта будзе ўжо трэці расейскі вайсковы аб'ект уздоўж мяжы з Беларуссю.

Украінскі сайт «Информнапалм», створаны былым супрацоўнікам спецслужбаў (а цяпер намеснікам міністра інфармацыі Украіны) Дзмітрыем Залатухіным, паведамляе, што на мяжы з Беларуссю неўзабаве з'явіцца яшчэ адна расейская вайсковая часць.

Грунтуючыся на аналізе адкрытых крыніц, «Информнапалм» сцвярджае, што часць з'явіцца ў мястэчку Унеча, ад якога да беларускай мяжы 48 кіламетраў, да Касцюковіч - 80, да Магілёва - 230.

Пра гэта, варта адзначыць, паведамлялі і рэгіянальныя расейскія СМІ.

Са слоў украінскіх аналітыкаў, часць у Унечы будзе выконваць задачы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння: захоўванне боепрыпасаў, тэхнікі і г.д.

Колькасць вайскоўцаў паводле папярэдніх ацэнак складзе да 500 чалавек.

Такім чынам, гэта будзе ўжо трэці расейскі вайсковы аб'ект уздоўж мяжы з Беларуссю: раней паведамлялася пра фармаванне мотастралковай брыгады ў Клінцах Бранскай вобласці і мотастралковай дывізіі ў Ельні Смаленскай вобласці.

Ельнінская дывізія будзе знаходзіцца на адлегласці кароткага маршу ад Воршы - галоўнага транспартнага вузла на поўначы Беларусі, а Клінцоўская - ад Гомеля.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках