25 красавiка 2024, Чацвер, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслава Касінерава і яго жонку аштрафавалі за надпісы на адзенні

20
Вячаслава Касінерава і яго жонку аштрафавалі за надпісы на адзенні

Міліцыя разгледзела «экстрэмісцкія» надпісы на адзенні пары па здымках у сацыяльных сетках.

Суд Маскоўскага раёна Менска аштрафаваў актывіста Вячаслава Касінерава і яго жонку на суму больш за 1800 рублёў. Высветлілася, міліцыя разгледзела «экстрэмісцкія» надпісы на адзенні пары па здымках у сацыяльных сетках.

Раней Вячаслаў Касінераў распавёў, што ў міліцыі на яго склалі пратакол паводле арт. 17.11 КоАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, захоўванне i гэтак далей). У вуснай размове яму паведамілі, што справа тычыцца нейкіх запісаў у Facebook, а да 11 гадзіны трэба з'явіцца ў пастарунак.

З таго часу на працягу 7 гадзін тэлефоны менчукоў былі недаступныя. Высветлілася, з міліцыі іх разам з матэрыяламі справы прывезлі ў суд. У выніку малады чалавек аштрафаваны на 45 базавых, а яго жонка - на 30, распавёў Касінераў у сацсетках.

Са слоў менчука, прэтэнзіі тычыліся здымкаў, дзе на адзенні анархіста міліцыя разгледзела два «экстрэмісцкія надпісы». Напрыклад, вышыўку на шапцы ў выглядзе слоў, якія перакладаюцца з ангельскай як «класавая вайна».

На працэсе было агучана, што справу ініцыяваў ГУБАЗіК МУС, супрацоўнікі якога месяц таму, са слоў Касінерава, правялі «маніторынг нашых старонак». Высветлілася, абедзве фразы з шапкі і майкі былі ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў яшчэ ў сакавіку 2018-га. Тады на пастанову суда Цэнтральнага раёна былі забароненыя выявы з гэтымі фразамі «па-за залежнасці ад носьбіта».

Прычым сёння менчукоў судзілі не за самі надпісы з чорнага спісу на адзенні, а менавіта за публікацыю, то бок распаўсюджванне, здымкаў з такімі фразамі.

«Сваю віну мы не прызналі, таму што лічым справу цалкам палітычнай і спробай надалей абмежаваць свабоду выразу меркаванняў у публічнай прасторы, сацсетках. Уважаю, што даваць штрафы і арышты за проста надпісы, якія не заклікаюць прама да нейкага гвалту і не зневажаюць кагосьці - гэта абсурдна», - патлумачыў tut.by Касінераў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках