15 лютага 2019, Пятніца, 23:04
Падтрымайце свабодную Беларусь!
Рубрыкі

Рэктар БДУ толькі цяпер стаў прафесарам

22
АНДРЭЙ КАРОЛЬ
ФОТА: GRODNONEWS.BY

Дысертацыю Андрэй Кароль абараняў у Расеі.

Рэктар Белдзяржуніверсітэта Андрэй Кароль атрымаў вучонае званне прафесара. Такую пастанову вынесла Вышэйшая атэстацыйная камісія на пасяджэнні 24 кастрычніка.

Як адзначае "Наша Нива", Андрэй Кароль мае ступень доктара педагагічных навук, але свае дысертацыі «Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці школьнікаў» і «Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу» ён абараняў у Расеі, у 2000-я гады.

У 2010 годзе ягоны дыплом доктара прайшоў працэдуру настрыфікацыі (пацверджання). Прафесарам рэктар БДУ стаў толькі цяпер.