28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы камандуючы войскамі РФ у Сірыі ўзначаліў Заходнюю вайсковую акругу

3
Былы камандуючы войскамі РФ у Сірыі ўзначаліў Заходнюю вайсковую акругу
ФОТА: STHI.RU

Аляксандр Жураўлёў двойчы станавіўся камандуючым расейскімі войскамі ў Сірыі і двойчы пакідаў гэтую пасаду.

Генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў, які камандаваў расейскай групоўкай у Сірыі, прызначаны прэзідэнтам РФ на пасаду камандуючага Заходняй вайсковай акругі.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ЗВА.

«Указам прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Герой Расеі генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў прызначаны камандуючым войскамі Заходняй вайсковай акругі», - гаворыцца ў паведамленні.

Аляксандр Жураўлёў кіраваў штабам групоўкі расейскіх войскаў у Сірыі з верасня 2015 года, з моманту непасрэднага пачатку аперацыі. З ліпеня да снежня 2016 года ён быў камандуючым усёй аперацыяй. У 2017 годзе ён на некаторы час узначаліў Усходнюю вайсковую акругу, аднак пазней, у снежні, зноў вярнуўся ў Хмеймім камандаваць расейскай групоўкай войскаў. У Сірыі ён заставаўся да верасня 2018 года.

У перыяд камандавання Жураўлёва расейскія сілы, у першую чаргу авіяцыя, бралі актыўны ўдзел у наступе войскаў Башара Асада на горад Алепа. У той жа час у перыяд ягонага камандавання сілы Дамаска другім разам страцілі Пальміру, вызваленую ў траўні 2016 года. Зноў адбіць горад здолелі толькі вясной 2017 года.

Папярэднік Жураўлёва, экс-камандуючы войскамі ЗВА Андрэй Картаполаў у ліпені атрымаў пасаду намесніка міністра абароны Расеі. Картаполаў таксама ўзначальваў расейскую групоўку войскаў у Сірыі - са снежня да сакавіка 2017 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках