28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» пазбавілася шанцаў на траплянне ў еўракубкі

4
Берасцейскае «Дынама» пазбавілася шанцаў на траплянне ў еўракубкі
ФОТА: DYNAMO-BREST.BY

Прыход у клуб Марадоны не дапамог дынамаўцам трапіць у чацвёрку найлепшых каманд чэмпіянату Беларусі.

За два туры да фінішу вышэйшай лігі берасцейскае «Дынама» пазбавілася шанцаў трапіць у еўракубкі, паведамляе pressball.by.

У найлепшым выпадку каманда з горада над Бугам зойме пятае месца. Уклініцца ў барацьбу за чацвёрку мае яшчэ шанцы жодзінскае «Тарпеда».

Паколькі берасцейскае «Дынама» ўжо выбыла з розыгрышу Кубка Беларусі, каманда з горада над Бугам не зможа прэтэндаваць на месца ў Лізе Еўропы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках