24 красавiка 2024, Серада, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA на «Белсаце»: Раскрытая таямніца сіплага голасу Лукашэнкі

20
NEXTA на «Белсаце»: Раскрытая таямніца сіплага голасу Лукашэнкі
СЦЯПАН СВЯТЛОЎ

Пра гэта ён распавёў сваім землякам.

Больш за чвэрць стагоддзя Аляксандр Лукашэнка выступае на палітычнай арэне. Здавалася, што мы ўжо ўсё ведаем пра нязменнага кіраўніка нашай краіны. Аднак не, для жыхароў Балбасава Лукашэнка збярог кранальную гісторыю са свайго дзяцінства, піша «Белсат»..

Аляксандр Лукашэнка:

«Калі маці атрымлівала мізэрны заробак, давала мне 5 рублёў за тое, што я дапамагаў даіць кароў, з'ядаў 10-12 порцый марозіва».

Такім чынам, відавочна, раскрылася таямніца сіплага голасу дыктатара, але ўсё яшчэ застаецца загадкай, на што ж будучы кіраўнік выдаткоўваў рэшту грошай – амаль 3 рублі? Ды і аб цяперашніх выдатках дыктатара, які жыве на шырокую нагу, шырокай грамадскасці нічога не вядома. Затое нам часам паказваюць буйныя выдаткі з дзяржаўнага бюджэту, які складаецца з нашых падаткаў, але чамусьці пабудаваныя за іх рэчы падаюцца, як дасягненне аднаго чалавека.

Як дадаў блогер NEXTA, у дзяцінстве яму здавалася, што ў Лукашэнкі сіплы голас, бо ён шмат крычаў на сваіх падначаленых, але, як выявілася, справа ў 10-12 пачках марозіва, якое дыктатар з'ядаў за адзін раз.

Аляксандр Лукашэнка:

«Сёння мы ўводзім у эксплуатацыю гэты прыгажун-мост праз нашу выдатную раку Прыпяць!»

І такі піяр акупляецца, людзям гэта падабаецца:

«Так, так, падабаецца. Стыль кіравання Лукашэнкі».

Але вернемся ў Балбасава, дзе ў мінулым ступала нага будучага прэзідэнта, а ў будучыні павінен узнікнуць вельмі неабходны для пасёлка аэрапорт.

Аляксандр Лукашэнка:

«Ён будзе адным з найлепшых у нашай краіне».

Але балбасаўцы не перасядуць з ровараў на Боінгі, яны проста будуць слухаць самалётны гул, бо самалёты павінны перавозіць грузы, а не людзей.

Аляксандр Лукашэнка:

«Тут будуць самалёты прылятаць-злятаць, пастаўляць тавары».

Ну як тут не ўспомніць класіку.

Бэндэр пра Нью-Васюкі:

«Аэрапорт!»

«Рэгулярнае адпраўленне самалётаў...Мельбурн»

«Масквічы папросяцца ў ваш цудоўны горад. Спакойна, гэтага не трэба палохацца - сталіца аўтаматычна пераходзіць у Васюкі!»

Аляксандр Лукашэнка:

«Няхай гэты пасёлак будзе сімвалам непарыўнай дружбы славянскіх народаў, перш за ўсё расейцаў і беларусаў».

Астап Бэндэр: «Нью-Васюкі становяцца цэнтрам свету, а пазней і Сусвету».

Але не ўсе абяцанні выконваюцца. Так, год таму дырэктар дэпартамента авіяцыі абяцаў здачу ўзлётнай паласы на Менскім аэрадроме:

Уладзімір Косцін, дырэктар дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый:

«Усё выконваецца своечасова, і ў нас сёння няма сумневаў, што ўзлётна-пасадачная паласа будзе здадзеная ў тэрмін. Згодна з указам, гэта канец 2018 года, але ёсць канкрэтная дата, устаноўленая міністрам транспарту і камунікацый, – 7 лістапада 2018 года».

Але дагэтуль адказнага за будаўніцтва паласы Уладзіміра Косціна КДБ затрымаў на гарачым за атрыманне хабару. Пакуль чыноўнікі атрымліваюць хабары, беларусы не атрымліваюць нічога.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках