29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары вёсак Сахаліна разбіраюць дамы на дровы, каб не змерзнуць

11
Жыхары вёсак Сахаліна разбіраюць дамы на дровы, каб не змерзнуць
ФОТА: SVOBODA.ORG

Паводле расейскага заканадаўства, жыхары не могуць пайсці і самастойна насекчы дроў у лесе.

На Сахаліне жыхары вёсак Хоэ і Тангі вымушаныя разбіраць пустыя хаты на дровы, каб не замерзнуць, паведамляе "Сибирь.Реалии".

Паліць печы людзям няма чым. У населеных пунктах скончыліся дровы, а мясцовыя ўлады, адказныя за іх падвоз, не арганізавалі дастаўку. Апошні раз іх сюды прывозілі ў 2017-м, паведамляе сайт Sakh.com. Набытых тады запасаў выстарчыла амаль на год. Цяпер набыць іх проста няма дзе.

Са слоў чыноўнікаў адміністрацыі Аляксандраўск-Сахалінскага раёна, адказных за забеспячэнне жыхароў дровамі, яны арганізавалі конкурс на пастаўку, аднак на яго ніхто не заявіўся. Прадпрымальнік, які звычайна гэтым займаўся, перастаў весці бізнэс. Цяпер тэндар абвясцілі паўторна, адзін прэтэндэнт нібыта ўжо ёсць. Але дровы ў вёскі прывязуць не раней за канец лістапада - пачатак снежня. Купіць іх найперш змогуць толькі тыя, у каго ў хляве не засталося ніводнага палена.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, у Хоэ цяпер 111 прыватных жылых дамоў, у Тангі - 44. У гэты час года сярэдняя тэмпература ў раёне складае блізу 0 градусаў.

Паводле расейскага заканадаўства, жыхары не могуць пайсці і самастойна насекчы дроў у лесе. Гэта забаронена і можа пагражаць штрафам. З 1 студзеня 2019 года Дзярждума дазволіла расейцам збіраць ламачча ў лесе для ўласных патрэб. Гэта сухія дрэвы або іх часткі, якія ляжаць на зямлі. Цяпер для іх збору неабходна таксама атрымліваць асобны дазвол.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках