28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец Ізраілевіч вызвалены са следчага ізалятара КДБ

25
Бізнэсовец Ізраілевіч вызвалены са следчага ізалятара КДБ
АРКАДЗЬ ІЗРАІЛЕВІЧ
ФОТА: UDF.BY

Пра гэта паведаміла жонка скандальнага бізнэсоўца.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч у пятніцу 9 лістапада быў вызвалены са следчага ізалятара КДБ. Гэта пацвердзіла «Радыё Свабода» ягоная жонка Маргарыта Ізраілевіч.

Паводле ейных слоў, Ізраілевіч пакуль не хоча даваць каментары. Маргарыта Ізраілевіч паведаміла, што абвінавачанне яму не выстаўленае.

Апальны бізнэсовец стаў вядомы шырокай публіцы ў сувязі са скандалам вакол рэстараннага комплексу ў Курапатах.

У верасні Ізраілевіч саступіў у судзе газеце «Новы час», якая апублікавала журналісцкае расследаванне на тэму будаўніцтва комплексу. У расследаванні сцвярджалася імавернае дачыненне Ізраілевіча да пабудовы і дзейнасці рэстарацыі «на касцях».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках