17 красавiка 2024, Серада, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клімкін пра «выбары» ў АРДЛА: Рэакцыяй на дзеянні РФ будзе ўзмацненне міжнародных санкцый

1
Клімкін пра «выбары» ў АРДЛА: Рэакцыяй на дзеянні РФ будзе ўзмацненне міжнародных санкцый
ПАВЕЛ КЛІМКІН
ФОТА: УНІАН

Украіна і яе міжнародныя партнёры ўжо працуюць над новымі санкцыямі.

Украіна і яе міжнародныя партнёры працуюць над новымі санкцыямі супраць Расеі праз "выбары" на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей. Пра гэта ў Facebook 10 лістапада заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, паведамляе gordonua.com.

"Крэмль ладзіць чарговы цыркавы выступ, каб схаваць свае злачынствы. Рэакцыяй на такія злачынныя дзеянні аўтарытарнага крамлёўскага рэжыму і яго паслугачоў на акупаваных тэрыторыях будзе ўзмацненне міжнародных санкцый. І мы з нашымі партнёрамі ўжо працуем над гэтым!", - напісаў Клімкін.

Ён заклікаў жыхароў часова акупаваных тэрыторый не ўдзельнічаць у "галасаванні".

"У мяне заклік да ўсіх, хто пакутуе на акупаваных тэрыторыях. Не толькі як міністра замежных спраў, а проста чалавечы заклік: не аддавайце свой голас на гэтых фэйкавых выбарах, не бярыце ўдзелу ў іх. Не дайце Расеі легітымізаваць гэтыя "выбары" і акупацыю Данбаса. Ваш голас будзе важны на сапраўдных выбарах, калі Расея і яе зброя сыдуць з Данбаса, калі выбары будуць арганізаваныя Украінай і міжнароднай супольнасцю. Вы будзеце вызначыць лёс украінскага, а не акупаванага Данбаса", - сказаў міністр у прымацаваны да допісу відэазвароце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках