19 сакавiка 2024, aўторак, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтагумар: беларускія кіроўцы жартуюць

5
Аўтагумар: беларускія кіроўцы жартуюць

У імжысты лістапада нікому не зашкодзіць доза гумору.

Аbw.by апублікаваў пацешныя фота, якімі дзеляцца беларусы. Спадзяемся, што здымкі з набору выклічуць у вас усмешкі. Такім чынам, рушылі!

"Рабіў "рог", раўняў як мог. Сам". Наўрад гэта на кузаве пісаў уладальнік, але, як той казаў, смех дый годзе. Фота з Віцебска даслаў Андрэй:

"А кажуць, што хлопцы вату не качаюць!" Аляксандр ехаў з Менска ў бок Койданава і, праехаўшы Фаніпаль, убачыў такое:

"Не перавяліся яшчэ філосафы на "Мэганах"! - канстатуе наш чытач, які даслаў гэтае фота пад мянушкай Dimidrol:

"У аўтобуса пад люстэркам замацаваная бутэлька, відаць, замест лядоўні", - падгледзеў Аляксандр неяк улетку на сталічнай вуліцы.

Уладальнік гэтага Ford Transit, напэўна, шмат чытаў аб барацьбе з аўтамабільным хломаздам у Менску, таму на ўсялякі выпадак наважыў папярэдзіць. Фота зрабіла Вольга недалёка ад будынка вайсковай пракуратуры на сталічнай вуліцы Якуба Коласа.

Кіроўца Ford жыве, мяркуючы з усяго, у сваёй сістэме лічбаў. Убачыўшы на базары ў Берасці гэты аўтамабіль, наш чытач не стаў удакладняць у прадаўца, што прымусіла яго выставіць аўто такім дзіўным коштам, але фота нам даслаў, за што яму дзякуй! Напэўна, такім чынам прадавец захацеў прывабіць увагу да свайго тавару, бо продаж сягоння ніякі, трэба неяк вылучацца.

Марына ўбачыла гэта на "Лініі Сталіна", на свяце Wargaiming:

Сяргея не пакінула абыякавым убачаны ў горадзе Касцюковічах Магілёўскай вобласці вычварны мотаблок:

Калі дарога ў пекла выглядае так, як у Пінску, то нічога страшнага. Сяргей бачыў, можа расказаць.

Тролі, яны не толькі ў інтэрнэце. На мытнай рэгістрацыі ў Віцебску, як запэўнівае Андрэй, іх таксама можна ўбачыць:

"А ты ўцяпліўся на зіму?" - цікавіцца Сяргей, зрабіўшы фота VW Passat B3 ля гандлёвага цэнтра "Гіпо" ў Магілёве:

Ігар: "Пафарбавалі як маглі!" Горад Пінск:

"Mazda 9 не бачылі? А яна ёсць!" - запэўнівае нас Зміцер.

З гэтай жа сэрыі. Новую мадэль УАЗа заўважыў у Пінску Андрэй:

А што на гэтым фота не так? Арыгінальны спосаб мацавання задніх дзверы не выслізнуў ад увагі відавочцы.

А вы ў госці ездзіце з пустымі рукамі? Фота з'явілася ў сацыяльных сетках, у групе "Мінск цяпер". Хтосьці нават упэўнены, што гэта кіроўца едзе да жонкі, якая дапякла яго сваімі жаданнямі: "Хачу футра, хачу футра!"

Калі Арцём нам даслаў гэтае фота, напісаўшы, што "кватэрнае пытанне развязанае, Mercedes-Benz E2402", мы не адразу зразумелі, што ён мае на ўвазе. Але прыгадаўшы, як зазвычай выглядаюць лічбы на нумары кватэры, усміхнуліся.

"Вы ўпэўнены?" - цікавіцца Іван у тых, хто прыдумаў такі надпіс. Фота з Віцебску:

"А вось дапамога!" - зняў Дзмітрый на вуліцы Сурганава ў Менску:

Пінск. Жартаўнікі з аўтапарка, даслаў Сяргей:

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках