25 красавiка 2024, Чацвер, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падазраваны ў шпіянажы на карысць РФ аўстрыйскі палкоўнік прызнаў віну

4
Падазраваны ў шпіянажы на карысць РФ аўстрыйскі палкоўнік прызнаў віну
ФОТА: ТВ ЦЭНТР

Вайсковец прызнаўся ў атрыманні 300 тысяч еўраў ад РФ за шпіянаж.

Экс-палкоўнік Узброеных сіл Аўстрыі, які падазраецца ў працы на расейскую выведку, прызнаўся ў злачынстве, паведамляе газета Die Presse са спасылкай на міністэрства абароны Аўстрыі, інфармуе nv.ua.

Адзначаецца, што вайсковец прызнаўся ў атрыманні 300 тысяч еўраў ад РФ за шпіянаж.

Паводле інфармацыі выдання, палкоўнік працаваў у цэнтральным апараце міністэрства абароны Аўстрыі, аднак займаў там не вельмі высокую пасаду.

Паведамляецца, што вайсковец не меў доступу да звестак, што складаюць дзяржаўную таямніцу, аднак мог паведаміць у РФ аб стасунках паміж высокапастаўленымі аўстрыйскімі чыноўнікамі.

Раней паведамлялася, што аўстрыйскі экс-палкоўнік перадаваў Маскве звесткі аб NАТО.

Нагадаем, у Аўстрыі затрымалі экс-палкоўніка Узброеных сілаў краіны паводле падазрэнні ў працы на расейскую выведку з канца 1990 гадоў.

Расследаванне вядзецца ў дачыненні да 70-гадовага аўстрыйскага палкоўніка ў адстаўцы, які перадаваў расейскай вайсковай выведцы інфармацыю аб міграцыйным крызісе, аўстрыйскай вайсковай авіяцыі і артылерыйскіх сістэмах, а таксама дэталёвую інфармацыю пра шматлікіх аўстрыйскіх высокапастаўленых вайскоўцаў.

Паводле звестак выдання, за свае паслугі палкоўнік з Зальцбурга атрымаў блізу 300 тысяч еўраў.

У сувязі са шпіёнскім скандалам кіраўніца МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль скасавала запланаваны візіт у РФ. Акрамя таго, у аўстрыйскі МЗС былі выкліканыя расейскія дыпламаты.

У сваю чаргу Масква выклікала пасла Аўстрыі Яганэса Айднэра ў расейскае Міністэрства замежных спраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках