29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як за восем гадзін высыпацца ў халодны сэзон

Як за восем гадзін высыпацца ў халодны сэзон

Навукоўцы склалі шэраг рэкамендацый.

Навукоўцы распавялі, як у халодны сэзон за 8 гадзін паспяваць высыпацца, каб пачувацца ўвесь дзень бадзёрым і жвавым. Калі не выконваць шэраг рэкамендацый, чалавек будзе пачувацца «пабітым» нават пры вельмі доўгім часе, праведзеным у сне, паведамляе newsyou.info.

Перш за ўсё, навукоўцы рэкамендуюць класціся спаць не пазней за 10 гадзін вечара. Нельга перад сном абцяжарваць страўнік цяжкай ежай - смажаным, калдунамі і да таго падобным. Зручны ложак і артапедычны матрац, невысокая падушка і выветраны да +17-19 градусаў пакой - надзейныя памочнікі для паўнавартаснага начнога адпачынку. Настройвацца на сон варта зарання - усе прылады пажадана вымкнуць, а зыркае святло - прыглушыць. Вельмі карысна перад начным адпачынкам здзейсніць вечаровы шпацыр.

У халодную пару арганізм адчувае нястачу сонечнага святла і цяпла. Для яго папаўнення трэба пры кожнай магчымасці лавіць кожны сонечны прамень - у пагоду выходзіць на двор, часцей праветрываць памяшканні, працаваць каля акна пры дзённым асвятленні. Важна заўсёды апранацца адпаведна надвор'ю - калі зімна, адзенне мае дастаткова саграваць цела.

Яшчэ адна прычына ўяўнага недасыпання ў халодную пару года - брак вітамінаў і, як вынік, зніжэнне імунітэту, а таму ў гэтыя сэзоны важна налягаць на цытрусы, кіслую капусту, зяленіва, гародніну. Іншай прычынай дрымотнасці ўвосень і ўзімку можа з'яўляцца стрэс. Пачатак навучальнага года, выхад з адпачынкаў, праводзіны лета - усё гэта прымушае чалавека нэрвавацца і тым самым марнаваць больш жыццёвых рэсурсаў. Парада навукоўцаў - канечне ўнармаваць свой нэрвовы стан, у чым можа дапамагчы, апроч іншага, ужыванне заспакаяльнай зёлкавай гарбаты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках