20 красавiка 2024, Субота, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Беларускі футбол у атмасфэры Сайлента Гіла

Фотафакт: Беларускі футбол у атмасфэры Сайлента Гіла
Источник: by.tribuna.com

У тумане ён выглядае дзівосна.

Проста цяпер Беларусь падобная да Сайлента Гіла, змрочнага горада з аднайменнага фільма жахаў. Уся рэч у тумане, у які занурылася краіна. Бачнасць упала да 100-200 мэтраў. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Кажуць, смуга пратрымаецца да нядзелі. У пятніцу ў такіх экстрэмальных варунках прайшлі матчы вышэйшай лігі і турніру дублёраў. Футбол, ахінуты белай заслонай, зачароўвае, піша «Трибуна».

А ўсё пачалося яшчэ некалькі тыдняў таму. Вось у такой атмасфэры праходзіў матч у Жодзіне паміж «Тарпедам-БелАЗам» і менскім «Дынамам».

У Гомелі гулялі дублёры мясцовага клуба і «Мінска». Перад матчам прэс-служба «рысяў» пажартавала, што пераможа той, хто першым знойдзе мяч.

«Гарадзея» дома перамагла берасцейскае «Дынама» (1:0). Праўда, наўрад заўзятары, што сядзелі пры далёкай брамы, разглядзелі гол Дзмітрыя Лебедзева.

Берасцейцы адчувалі прывідную атмасфэру да матчу - пасля такімі ж прывіднымі сталі іхнія надзеі трапіць у еўракубкі наступнага сэзону.

Менскае «Дынама» перамагло «Слуцк» (2:0) пры такой жа дрэннай бачнасці.

Источник: by.tribuna.com
Источник: by.tribuna.com
Источник: by.tribuna.com
Источник: by.tribuna.com

Праз такую заслону нават пражэктар прабіваецца з цяжкасцю.

Гісторыі ў інстаграме «Дынама» таксама поўныя туману.

Источник: by.tribuna.com
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках