19 красавiка 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лісты з будучыні: 10 фактаў пра першага ў свеце робата-паштальёна

Лісты з будучыні: 10 фактаў пра першага ў свеце робата-паштальёна

Робат таксама выконвае функцыі перасоўнай паштовай скрыні.

Першага ў свеце робата-паштальёна - Buddy Mobility - пачалі тэставаць у нарвежскім горадзе Конгсберге, піша часопіс Новое Время. Калі выпрабаванні пройдуць паспяхова, у наступным годзе такія лістаношы будуць дастаўляць пошту па ўсёй Нарвегіі.

НВ прэзентуе інфаграфіку пра незвычайнае вынаходства і распавядае найбольш цікавыя факты пра яго.

1. Памер робата Buddy Mobility - 160х145х70 см. Важыць ён 90 кг.

2. Робат таксама можа функцыянаваць як паштовая скрыня: усярэдзіне апарата кожны кліент атрымае асабістую ячэйку.

3. Запланаваныя тры рэжымы кіравання робатам: аўтаномнае, ручное і рэжым суправаджэння, у якім апарат ідзе за супрацоўнікам паштовай службы.

4. Аўтаномнае перамяшчэнне даступнае ў любы час года, у тым ліку ў снежнае надвор'е.

5. З дапамогай гукавых сігналаў і візуальных сродкаў робат будзе паведамляць пра сябе пешаходам і транспартным сродкам. Ён абсталяваны сэнсарнай сістэмай для выяўлення статычных аб’ектаў на шляху, а таксама тых, якія рухаюцца.

6. Пры дастаўцы пошты да дома робат-паштальён адпраўляе атрымальніку апавяшчэнне праз спецыяльны мабільны дадатак.

7. Спецыяльны код, які прыходзіць на тэлефон атрымальніка для прадухілення крадзяжу пасылак, адкрывае адсек з поштай.

8. 100 адрасоў у дзень здольны аб'ехаць робат пры дастаўцы пошты.

9. Сістэма счытвання маршруту і пазіцыянавання ўключае ў сябе восем розных датчыкаў: вонкавыя камеры, лазерныя радары і GPS-сістэмы.

10. Запас ходу робата на адным сілкаванні - 40 км. Час поўнага падсілкавання батарэі - 4 г.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках