29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за тры мільёны беларусаў не могуць дазволіць сабе мінімальны набор тавараў і паслуг

16
Больш за тры мільёны беларусаў не могуць дазволіць сабе мінімальны набор тавараў і паслуг

Колькасць маламаёмасных у краіне расце трэці год запар.

У Беларусі трэці год запар расце колькасць тых, хто не можа дазволіць сабе мінімальны набор тавараў і паслуг. Так, у мінулым годзе ў краіне налічвалася 3 мільёны 10,3 тысячы чалавек (або амаль 34% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны), сярэднедушавыя рэсурсы якіх не перасягалі мінімальны спажывецкі бюджэт у разліку на аднаго сямейніка ў сям’і з чатырох чалавек за месяц - 317,72 рубля.

Гэтыя звесткі падаюцца ў «Статыстычным штогодніку Рэспублікі Беларусь, 2018 год», паведамляе tut.by.

Мінімальны спажывецкі бюджэт – гэта выдаткі на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэб чалавека. МСБ прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі людзям, якія жывуць у нястачы.

Пры падліку сярэднедушавога рэсурсу (даходу) бярэцца агульная сума даходаў, падзеленая на колькасць насельніцтва. Улічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія.

Для параўнання: у 2016 годзе сярэднедушавыя рэсурсы 2 мільёнаў 719,2 тысячы беларусаў не перавышалі МСБ у разліку на аднаго сямейніка ў сям'і з чатырох чалавек на месяц, у 2015-м - 2 мільёны 112 тысяч чалавек, а ў 2014-м - 1 мільён 691,9 тысячы чалавек.

Нагадаем, колькасць насельніцтва з узроўнем сярэднедушавых рэсурсаў ніжэйшых за бюджэт пражытковага мінімуму ў мінулым годзе склала 528,1 тысячы чалавек (у 2016 годзе - 498,5 тысячы). Іх сярэднедушавыя рэсурсы былі ніжэйшыя за бюджэт пражытковага мінімуму ў разліку на душу насельніцтва за месяц - 192,4 рубля.

Колькасць маламаёмасных у Беларусі расце трэці год запар.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках