29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху перапыніў візіт у Парыж праз абвастрэнне ў сектары Газа

Нетаньяху перапыніў візіт у Парыж праз абвастрэнне ў сектары Газа
БІНЬЯМІН НЕТАНЬЯХУ
ФОТА: REUTERS

Забітыя сямёра баевікоў ХАМАСа ды ізраільскі жаўнер.

Сямёра палестынцаў загінулі ў выніку правядзення ізраільскімі сіламі вайсковай аперацыі ў сектары Газа. Як паведамляе Reuters, ізраільцы наносілі паветраныя ўдары і правялі рэйд. Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што падчас аперацыі загінуў адзін з афіцэраў.

ХАМАС сцвярджае, што сутыкненне адбылося, калі з аўто распачалі агонь па групе палестынскіх байцоў, забіўшы аднаго з камандзіраў. Байцы ХАМАС пачалі пераслед, але аўтамабіль знік на тэрыторыі Ізраіля. Пасля гэтага ізраільскія вайсковыя самалёты выпусцілі больш за 40 ракет.

У сваю чаргу войска Ізраіля паведаміла аб перахопе сістэмай СПА «Жалезны купал» двух запушчаных з Газы ракет. Сірэны паветранай трывогі спрацоўвалі з вечара нядзелі ў памежных з палестынскім анклавам раёнах Ізраіля не менш за 10 разоў.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху праз сітуацыю ў сектары Газа перапыніў візіт у Парыж, дзе ён знаходзіўся на мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, і вяртаецца ў Ізраіль.

«У сувязі з сітуацыяй на поўдні [ў раёне сектара Газа] прэм'ер-міністр надумаў перапыніць свой візіт у Парыж і вярнуцца ў Ізраіль», - гаворыцца ў распаўсюджанай заяве канцылярыі кіраўніка ўрада Ізраіля.

Сітуацыя ў сектары Газа прыкметна ўскладнілася за апошні год - сутыкненні ўспыхваюць рэгулярна праз статус Ерусаліма.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках