24 красавiка 2024, Серада, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Шаўчэнка: Сідарэнка? Дык можна было і Дуаера не звальняць

1
Аляксей Шаўчэнка: Сідарэнка? Дык можна было і Дуаера не звальняць
АЛЯКСЕЙ ШАЎЧЭНКА

Задачы ў каманды КХЛ і нацыянальнай каманды проста процілеглыя.

Расейскі журналіст Аляксей Шаўчэнка пракаментаваў прызначэнне Андрэя Сідарэнкі на пасаду галоўнага трэнера менскага «Дынама», паведамляе pressball.by.

«У «Дынама» Менск вызначыліся з галоўным трэнерам. І, натуральна, прынялі самую дрэнную пастанову. Галоўным трэнерам каманды прызначаны Андрэй Сідарэнка, які ўжо працуе ў камандзе Беларусі. Пры ўсіх магчымых варыянтах, у Менску выбралі самы няўдалы. Сумяшчэнне пасад ніколі не прыносіла карысць хоць бы таму, што задачы ў каманды КХЛ і нацыянальнай каманды проста процілеглыя.

Нельга дамагчыся выніку і там, і там. Здзіўляе наогул, што Сідарэнку зноў даверылі клуб КХЛ. Ва ўсіх камандах, дзе ён працаваў апошні час, у яго не было выніку. Усё было дрэнна ў «Спартаку», «Трактары», нават у «Дызелі», ён нічым не вызначыўся. Апошнім часам трэнер працаваў у Гомелі, але гэта наогул нічога не азначае. Ці мала хто працуе ў Беларусі. Незразумела, на што разлічваюць у Менску. Дык можна было і Гордзі Дуаера не звальняць», - адзначыў Шаўчэнка ў аўтарскай праграме.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках