18 красавiка 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы горад з самымі бяспечнымі дарогамі ў Еўразвязе

Названы горад з самымі бяспечнымі дарогамі ў Еўразвязе

Усяго ў ЕЗ налічылі 13 камфортных для пешаходаў і кіроўцаў рэгіёнаў.

Вена заняла першае месца ў Еўрапейскім Звязе паводле ўзроўню бяспекі на дарогах. Калі ў сярэднім у ЕЗ на дарогах гіне 50 чалавек на мільён жыхароў на год, то ў Вене і яе прыгарадах - 10 чалавек. Такія звесткі падае еўрапейскае статыстычнае агенцтва Еўрастат, паведамляе «Европульс».

Яшчэ ў 5 еўрапейскіх сталіцах смяротнасць на дарогах была меншая за 20 выпадкаў на мільён жыхароў - у Бэрліне, Люксембургу, Мадрыдзе, Стакгольме і Лондане. Усяго ў ЕЗ такіх рэгіёнаў 13.

Больш за ўсё аўтакатастроф адбываецца ў сельскай мясцовасці. Найбольшая колькасць ахвяр зарэгістравана ў горным рэгіёне Северазападзене у Балгарыі - 153 выпадкі смерці ў ДПТ на мільён жыхароў. Следам ідуць рэгіён Алентэжу ў Партугаліі (142 выпадкі) і правінцыя Люксембург у Бэльгіі (138).

У Расеі, са звестак міністэрства транспарту РФ, у аўтакатастрофах штогод гіне блізу 130 чалавек на мільён жыхароў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках