24 красавiка 2024, Серада, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны: Хакасія падолела Пуціна

5
Аляксей Навальны: Хакасія падолела Пуціна
Валянцін Канавалаў

Улада саступае ў сапраўдным супрацьстаянні.

Гэта выдатна. Жыхары Хакасіі уцерлі нос Пуціну і ўсім крамлёўскім паліттэхнолагам, якія ў велізарнай колькасці дэсантавалі ў рэспубліку ў апошнія месяцы, піша расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны на сайце navalny.com.

Кандыдат ад КПРФ Валянцін Канавалаў абраны губернатарам, нягледзячы на ўвесь трэш:

- пасля пройгрышу ў першым туры «адзінарос» зняўся, а затым і ўсе астатнія кандыдаты-мурзілкі таксама. Праз гэта выбары ўвесь час адкладаліся і Канавалаў застаўся адзін у бюлетэні.

- у рэспубліцы была разгорнутая агрэсіўная кампанія «галасуй супраць» (паводле закона Канавалаў павінен быў атрымаць усякую колькасць галасоў, але галасоў «за» яго павінна быць больш, чым «супраць».

- у гэту кампанію падцягнулі даслоўна ўсю мясцовую эліту: ад спартоўцаў і чыноўнікаў да артыстаў.

- інтэрнэт забілі «крэатыўнымі ролікамі» прадажных рэпераў, накшталт гэтага:

- усё завесілі такімі вось улёткамі «пад пратэстныя»:

- агітацыю за «супраць» вялі проста на выбарчых участках у дзень галасавання.

Аднак, не выйшла. У Хакасіі выступілі фронтам супраць усіх тыпаў пуцінскіх элітаў: ад крамлёўскіх жулікаў, да мясцовых селебрыці-падпявалаў.

Віншую і Валянціна Канавалава, і Хакасію і ўсіх нас.

Адразу скажу: напляваць, што Канавалаў камуніст. Галоўнае, што ён выступіў супраць Пуціна з «Адзінай Расеяй» і перамог. Нам з вамі важна, каб манаполіі адной партыі не было.

Нас не пускаюць на выбары? Ну хай хоць камуністы і ЛДПР з «адзінаросамі» змагаюцца, як могуць. Часцей за ўсё гэта пастановачнае супрацьстаянне, але тут было сапраўдным і ўлада саступіла.

А ўся краіна перамагла.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках