19 красавiка 2024, Пятніца, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер берасцейскага «Дынама»: Чаму б нам не стаць чэмпіёнамі?

1
Трэнер берасцейскага «Дынама»: Чаму б нам не стаць чэмпіёнамі?
МАРЦЭЛ ЛІЧКА
ФОТА: DYNAMO-BREST.BY

Марцэл Лічка распавёў пра працу з футбольнай камандай.

Кіраўнік трэнерскага штаба берасцейскага «Дынама» Марцэл Лічка распавёў пра працу з камандай. Пра гэта піша by.tribuna.com.

- Вы цалкам не можаце адказваць за ўвесь сезон, бо не ўвесь час былі галоўным трэнерам, але ўсё ж, можа, ёсць тлумачэнне няўдаламу старту ў чэмпіянаце, калі на фоне перамог у Кубку і Суперкубку чэмпіянат зусім не атрымліваўся?

- Я як раз магу за гэта адказваць і адчуваю сваю адказнасць за ўвесь сезон. Я быў памочнікам за Радаславам Латалам, Сяргеем Кавальчуком і Аляксеем Шпілеўскім. Так, цяпер я галоўны трэнер і магу прымаць свае пастановы, але да гэтага я таксама выказваў сваё бачанне сітуацыі, прапаноўваў спосабы палепшыць гульню. Розніца толькі ў тым, што фінальная пастанова заўсёды была за галоўным трэнерам.

Калі казаць пра вялікія матчы, то ў першай частцы сезону мы двойчы перамаглі БАТЭ, забраўшы два трафеі, але ў чэмпіянаце, згодны, матчы з топ-камандамі не заўсёды атрымліваліся. Болей за ўсё крыўдна тое, што мы і больш сціплым спаборнікам саступалі або гублялі балы. Можна ўспомніць «Тарпеда» Менск, «Менск» і гэтак далей.

Калі казаць пра маё трэнерства, то найважнейшым момантам стала перамога над «Менскам», калі мы ў меншасці здолелі вырваць тры балы, дзякуючы голу Аляксея Хабленкі. Пасля гэтага пачалася вельмі добрая пераможная серыя.

На жаль, мы вылецелі з Кубка ў Салігорску, але калі рэалізацыя была б крыху больш паспяховай, мы перамаглі б у тым матчы. Гэта футбол, памылкі ўсе дапускаюць, галоўнае - зрабіць высновы і выправіць іх. Калі зробіш дзве аднолькавыя памылкі запар – значыць, ты бесталковы трэнер або футбаліст.

- У ваш трэнерскі штаб увайшлі Пітэр Левен і Васіль Хамутоўскі. Якія ідэі яны прынеслі?

- У першую чаргу я задаволены, што вярнуўся Андрэй Пракапюк. За Аляксеем Шпілеўскім ён не працаваў, але цяпер зноў з намі. Ён ведае беларускі футбол, усе каманды, усіх гульцоў і вельмі важны для нас падчас падрыхтоўкі. З Васілём Хамутоўскім я працую два месяцы, кіраўніцтва наважыла змяніць Уладзіміра Селькіна. Цяпер брамнікі штодня працуюць на полі і за яго межамі, аналізуюць відэа.

- Магчыма, гэта крыху заўчаснае пытанне, але вы звязваеце сваю будучыню з берасцейскім «Дынама»?

- Я пакуль не ведаю пра гэта. Мне кажуць, што заўзятары натхніліся, прапануюць пакінуць наш штаб на доўгі час, але сам я не чытаю прэсу, толькі ў Інстаграм з Твітарам заходжу.

Сітуацыя можа неўзабаве змяніцца пасля паразаў. Калі ты перамагаеш, усе цябе хваляць, але гэтыя ж людзі могуць адвярнуцца. Я ментальна моцны і стараюся гнуць сваю лінію. Я хачу развівацца, развіваць каманду. Чаму б нам не стаць чэмпіёнамі? БАТЭ цяпер на некалькі крокаў вышэй, але за некалькі гадоў, частка з якіх ужо пройдзеныя, можна зрабіць топ-каманду не толькі для чэмпіянату Беларусі, але і для еўрапейскіх матчаў.

Мой кантракт заканчваецца ў снежні 2018 года. Да канца сезону я зраблю ўсё, каб дапамагчы камандзе забрацца як мага вышэй у турнірнай табліцы. Не ведаю, ці буду я далей працаваць тут. На гэты момант мяне хвалююць толькі перамогі. Гэта найлепшая рэклама для клуба, гульцоў і мяне, - заявіў Лічка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках