25 красавiка 2024, Чацвер, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая прыправа, якая павышае актыўнасць мозгу і ўмацоўвае памяць

Названая прыправа, якая павышае актыўнасць мозгу і ўмацоўвае памяць

Доўгае ўжыванне гэтай спецыі дапаможа нават пазбавіцца ад некалькіх лішніх кілаграмаў.

Імбір узмацняе ўстойлівасць імунітэту, а таксама валодае здольнасцю разрэджваць кроў, паляпшаючы такім чынам забеспячэнне галаўнога мозгу кіслародам. Ужыванне страў з імбірам павышае актыўнасць мозгу і робіць памяць больш моцнай, канстатуюць вучоныя, паведамляе healthinfo.ua.

Паводле звестак даследавання, праведзенага ў Тайландзе, ужыванне імбіру спрыяе паляпшэнню кагнітыўных функцый. Эксперымент з удзелам 60 жанчын сярэдняга ўзросту паказаў: у тых з іх, хто атрымліваў экстракт імбіру, адбылося значнае ўмацаванне памяці.

Са слоў навукоўцаў, імбір павышае актыўнасць мозгу, запавольвае старэнне і гібель мазгавых клетак. Таксама яго ўжыванне дапамагае ад галаўнога болю. Дзякуючы здольнасці імбіру паляпшаць памяць і павышаць тонус і працаздольнасць, лекары раяць ужываць яго студэнтам падчас іспытаў, а таксама тым людзям, чыя прафесійная дзейнасць звязаная з інтэлектуальнай працай і крэатыўнасцю.

У гэтай расліне ўтрымліваюцца вітаміны A, B, С, мікраэлементы магній, жалеза, кальцый, цынк, калій, фосфар. Пры рэгулярным ужыванні імбір асабліва спрыяльна дзейнічаюць на стрававальную сістэму, дапамагаючы ад нястраўнасці і адрыжкі, абараняючы ад развіцця язвавай хваробы страўніка. У ім змяшчаюцца больш за 40 жыццёва важных антыаксідантаў, і ўжыванне імбіру ўзмацняе імунітэт, павялічвае супраціўляльнасць арганізма да розных захворванняў, а таксама паляпшае стан скуры, запавольваючы яе старэнне.

Найлепшы спосаб атрымаць здаровую дозу імбіру - выкарыстоўваць свежы корань. Яго можна дадаваць ва ўлюбёныя стравы або заварваць з гарбатай. Ужыванне імбірнай гарбаты (праўда, досыць доўгае, цягам некалькіх месяцаў) дапамагае пазбавіцца ад аднаго-двух кілаграмаў залішняга тлушчу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках