20 красавiка 2024, Субота, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Гішпаніі: На месцы Мэй я б правёў другі рэферэндум аб Brexit

3
Прэм'ер Гішпаніі: На месцы Мэй я б правёў другі рэферэндум аб Brexit
ПЭДРА САНЧЭС
ФОТА: RTVE

Выхад Брытаніі з ЕЗ будзе вельмі балючым для абодвух бакоў.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Пэдра Санчэс парэкамендаваў правесці другі рэферэндум аб Brexit.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на The Guardian.

«На месцы Тэрэзы Мэй я б абвясціў другі рэферэндум, без сумневу», - сказаў ён.

Санчэс заявіў, што выхад Брытаніі з ЕЗ будзе вельмі балючым для абодвух бакоў і заклікаў урад Мэй зрабіць магчымым у будучыні правядзенне галасавання аб паўторным уступленні ў блок.

«Сапраўды, мы цяпер на мяжы падпісання пагаднення. Але я хацеў бы, каб брытанскі ўрад абвясціў другі рэферэндум. Я не маю на ўвазе цяпер, але ў будучыні, каб яны маглі вярнуцца ў ЕЗ. Іншым спосабам, але назад у ЕЗ» - заявіў прэм'ер Гішпаніі.

Як паведамлялася, партнёры Вялікай Брытаніі з Еўрапейскага Звязу ў панядзелак узмацняюць палітычны ціск на прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй на фоне пэўнага прагрэсу ў перамовах аб Brexit.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках