28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі і ратавальнікі распавялі пра стан пацярпелай падчас надзвычайнага здарэння ў «Арэна-Сіці»

7
Медыкі і ратавальнікі распавялі пра стан пацярпелай падчас надзвычайнага здарэння ў «Арэна-Сіці»
Фота: tut.by

У Менскім гандлёвым цэнтры абвалілася блізу 150 квадратных метраў столевага перакрыцця.

Падчас абвальвання падвеснай столі ў гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» ў Менску пацярпела дзяўчына.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя tut.by паведамілі, што падчас надзвычайнага здарэння адна з дзяўчын атрымала траўмы.

- З папярэднім дыягназам ЧМТ яна шпіталізаваная ў БХМД, - кажа Юлія Барадун, прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя. - Інфармацыі пра іншых пацярпелых пакуль не паступала.

- На гэты момант ёсць інфармацыя аб адным пацярпелым. 24-гадовая дзяўчына, прадавец кветкавага шапіка, шпіталізаваная ў бальніцу з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма, шок, удар жывата», - распавялі ў МНС.

Нагадаем, 12 лістапада а 15.50 у гандлёвым-цэнтры «Арэна-Сіці» ў Менску абвалілася падвесная столь. Паводле звестак МНС, плошча абрынулых падвесных элементаў - 150 квадратных метраў. Дапамога ратавальнікаў не патрабуецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках