24 красавiка 2024, Серада, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Калдун «адпеў» «выбары» верхавода «ДНР» побач з аўтаматчыкамі

50
Дзмітрый Калдун «адпеў» «выбары» верхавода «ДНР» побач з аўтаматчыкамі
ДЗМІТРЫЙ КАЛДУН

Беларускі спявак патрапіць у «чорны спіс» і не зможа наведаць Украіну.

Беларускі спявак Дзмітрый Калдун выступіў у «ДНР» Канцэрт прайшоў увечары 11 лістапада на цэнтральнай плошчы Данецка з нагоды мясцовых «выбараў» і «выбараў» завадатара самаабвешчанай рэспублікі (такія ж «выбары» прайшлі і ў «ЛНР»), паведамляе euroradio.fm.

Відэа з'явілася ў Instagram. На ім бачна, што побач са сцэнай стаяць аўтаматчыкі.

Дзмітрый Калдун у 2007 годзе прэзентаваў Беларусь на міжнародным конкурсе песні «Еўравізіі» і заняў у фінале шостае месца.

Звычайна ўлады Украіны адсочваюць выступы музыкаў на тэрыторыі самаабвешчаных «ДНР», «ЛНР» і ў Крыме. Яны трапляюць у «чорны спіс» і не могуць наведаць Украіну.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках