25 красавiка 2024, Чацвер, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль шэсць мільёнаў расейцаў не могуць выехаць за мяжу праз запазычанасць

4
Амаль шэсць мільёнаў расейцаў не могуць выехаць за мяжу праз запазычанасць
ФОТА З САЙТА TOURRADAR.COM

З пачатку 2018 года колькасць пастаноў аб абмежаванні на выезд з РФ вырасла на 62 адсоткі.

З пачатку 2018 году колькасць расейцаў, якім Федэральная служба судовых прыставаў (ФССП) забараніла выезд за мяжу праз запазычанні, вырасла да 6 млн чалавек. Пра гэта кіраўнік ФССП Дзмітрый Арыстаў паведаміў у панядзелак, 12 лістапада, на нарадзе камітэта Дзярждумы РФ у бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі. З ягоных слоў, колькасць пастаноў пра часовае абмежаванне на выезд з Расеі, якая знаходзіцца на выкананні памежнікаў, «больш чым на 62% перавысіла паказчык аналагічнага перыяду 2017 года», паведамляе DW.

На працягу года судовыя прыставы спагналі з даўжнікоў 485 рублёў, заявіў Арыстаў. Між іншым, даўжнікі ў аліментах праз абмежаванне выезду выплацілі запазычанасці на суму блізу 5 млрд рублёў, а праз абмежаванні на кіраванне транспартам - на суму больш за 2 млрд.

Механізм прымусовага спагнання запазычанасці патрабуецца пашырыць, мяркуе дырэктар ФССП. Ён назваў «сучаснай агульнасусветную тэндэнцыю» развіцця «інстытута ўскоснага прымусу». Да ліку магчымых захадаў Арыстаў аднёс адмову рэгістраваць транспарт, адмову ў допуску да іспыту на права кіравання транспартам, а таксама выдавання «іншых паслуг, якія не з'яўляюцца сацыяльна значнымі».

Абмежаванне на выезд з краіны дзейнічае ў Расеі ў дачыненні да завінавачаных з 2005 года. Прыставы могуць уводзіць часовае абмежаванне на выезд для расейцаў, чыя запазычанасць перавышае 30 тысяч рублёў у крэдытах, падатках, штрафам або камунальных паслугах. Калі даўжнікі ўхіляюцца ад выплаты больш за два месяцы, прыставы могуць забараніць выезд і пры запазычанасці у 10 тысяч рублёў. Такая ж сума закрые магчымасць падарожнічаць неплацельшчыкам аліментаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках