29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочцы абвальвання столі ў ГЦ Менска: Паўхвіліны яна сыпалася. Віск, дым…

10
Відавочцы абвальвання столі ў ГЦ Менска: Паўхвіліны яна сыпалася. Віск, дым…
ФОТА: МНС

У ГЦ «Арэна-Сіці» абвалілася блізу 150 квадратных метраў столевага перакрыцця.

Відавочцы абвальвання падвеснай столі ў гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» ў Менску (пр. Пераможцаў, 84) распавядаюць Еўрарадыё, што трэск абвальвання пліткі чуўся не менш за паўхвіліны часу.

- [Спачатку мы пачулі] крыкі, дзеці пачалі крычаць. Падумалі, што ў дзіцячым пакоі, пабеглі, убачылі клуб дыму...

- Трэск пліткі нейкай. Ведаеце, калі плітку труць, і яна ўсё сыплецца. На працягу паўхвіліны, 40 секунд - яна ўсё сыпалася і сыпалася. Віск, дым... І мы туды пабеглі».

Фото: Роман Протасевич / Еврорадио

МНС паведамляе, што абвальванне падвеснай столі ў «Арэна-Сіці» адбылося на плошчы 150 квадратных метраў. Пацярпела адна дзяўчына, прадавачка кветак 1994 года нараджэння.

Яе шпіталізавалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у пацярпелай чэрапна-мазгавая траўма, шок і ўдар жывата.

Цяпер месца абвальвання абгароджанае, там працуюць следчыя. Журналісты чакаюць брыфінгу прадстаўнікоў Следчага камітэта.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках