28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска Настасся Пракапенка - найлепшая спартоўка-пяціборац свету сярод жанчын

Беларуска Настасся Пракапенка - найлепшая спартоўка-пяціборац свету сярод жанчын
АНАСТАСІЯ ПРАКАПЕНКА
АРХІЎНАЕ ФОТА MST.BY

Беларускай спартоўцы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі ўзнагароду «Best Senior Female Pentathlete».

У суботу, 10 лістапада на Кангрэсе, прымеркаваным да 70-годдзя Міжнароднага саюза сучаснага пяціборства (UIPM), беларускай спартоўцы Анастасіі Пракапенцы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі ўзнагароду «Best Senior Female Pentathlete» (Найлепшая спартоўка-пяціборац сярод жанчын). Узнагароджанне адбывалася ў рамках Гала-вячэры, у якой бралі ўдзел высокапастаўленыя асобы, у тым ліку Шэйх Ахмада Аль-Фахада Аль Сабаха - прэзідэнта Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК). Усяго ў Кангрэсе ўзялі ўдзел кіраўнікі федэрацый сучаснага пяціборства з больш чым 80 краін свету, паведамляе pressball.by.

Уручаў узнагароду Анастасіі Пракапенцы прэзідэнт Федэрацыі сучаснага пяціборства Расеі, віцэ-прэзідэнт UIPM Вячаслаў Амінаў.

Фото: pressball.by

У 2018 годзе Настасся Пракапенка стала чэмпіёнкай свету, здабыўшы залаты медаль у асабістым заліку і ў эстафеце. Акрамя таго, на чэмпіянаце свету ў Мехіка спартсменцы быў уручаны бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне. А крыху пазней Анастасія Пракапенка ў дуэце з Іллём Палазковым выйграла элітны Кубак Крамля. Паводле ацэнкі UIPM, у 2018 годзе найлепшым спартоўцам свету сярод мужчын стаў Чон Ун Тхэ (Паўднёвая Карэя), сярод юніёраў - Ахмед Эль-Гэндзі (Егіпет), сярод юніёрак - Алена Мішэль (Італія).

Найлепшым мерапрыемствам года прызнаны чэмпіянат свету ў сучасным пяцібор'і ў Мехіка (Мексіка).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках