29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША паабяцалі больш санкцый супраць РФ

2
ЗША паабяцалі больш санкцый супраць РФ

ЗША пасля «выбараў» у «ДНР» і «ЛНР» заявілі, што працягнуць уводзіць санкцыі супраць РФ.

Санкцыі будуць уводзіцца датуль, пакуль Масква не выканае менскія пагадненні і не верне Украіне кантроль над Крымам. Пра гэта паведамляецца на сайце Дзярждэпартамента.

У заяве ўказваецца, што Злучаныя Штаты далучаюцца да еўрапейскіх партнёраў і асуджаюць фіктыўныя «выбары», якія адбыліся 11 лістапада ў «ДНР» і «ЛНР».

«Учорашнія нелегітымныя працэсы былі спробай Масквы надзяліць законным статусам яе давераных асоб у Данбасе», - заявіў Дзярждэп. У ведамстве паказалі, што ім няма месца ў рамках менскіх пагадненняў і ў складзе прадугледжаных канстытуцыяй Украіны ўладаў.

Выбары ў «ДНР» і «ЛНР» адбыліся 11 лістапада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках