25 красавiка 2024, Чацвер, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітыкі выявілі ў гарах КНДР 20 таемных ракетных баз

Аналітыкі выявілі ў гарах КНДР 20 таемных ракетных баз

Экспэртам атрымалася вызначыць месцазнаходжанне 13 з іх.

Амерыканскія аналітыкі заявілі пра наяўнасць у КНДР блізу 20 ракетных баз, існаванне якіх Пхеньян не раскрываў. Экспэртам атрымалася вызначыць месцазнаходжанне 13 з іх. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на высновы Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне, паведамляе svoboda.org.

Спецыялісты ўважаюць, што Пхеньян меў намер схаваць гэтыя аб'екты ад міжнародных назіральнікаў, якія павінны будуць пракантраляваць ядзернае раззбраенне КНДР, узгодненае ў чэрвені на саміце паміж лідарамі ЗША і Паўночнай Карэі.

Паводле звестак экспэртаў, у экстраных выпадках гэтыя базы могуць быць задзейнічаны для пуску ракет, хоць звычайна для баявога прымянення такія набоі вывозяцца на загадзя падрыхтаваныя пазіцыі. Даследнікі ўважаюць, што названыя ракеты здольныя прычыніць значную шкоду нават у «неядзернай» версіі.

На думку экспэрта Джозэфа Бермудэс дэманстратыўны дэмантаж ракетнага палігона «Сохэ», які адбыўся раней, быў прызваны схаваць вайсковую пагрозу, якая выплывала ад іншых аб'ектаў.

Акрамя «Сохэ», Паўночная Карэя ў траўні згарнула ядзерны палігон «Пунгеры». На мерапрыемства не былі дапушчаныя замежныя экспэрты. Раней амерыканская выведка неаднаразова заяўляла пра тое, што КНДР не робіць рэальных крокаў у дэнуклеарызацыі, нягледзячы на дамоўленасці паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і паўночнакарэйскім дыктатарам Кім Чэн Ынам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках