20 красавiка 2024, Субота, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК агучыў імаверную прычыну абвальвання столі ў ГЦ Менска

5
СК агучыў імаверную прычыну абвальвання столі ў ГЦ Менска
ФОТА: МНС

На гэты момант следчым вядома пра адну пацярпелую.

На месцы абвальвання падвеснай столі ў гандлёвым цэнтры «Арэна Сіці» на паўночным захадзе Менска працуе следча-аператыўная група. У аглядзе месца здарэння бяруць удзел супрацоўнікі МНС і Дзяржкамітэта судовых экспэртыз. Ім трэба будзе даведацца, што стала прычынай надзвычайнага здарэння.

«Папярэдне: адбылося абвальванне гіпсакартоннай канструкцыі ў выніку абрыву мацаванняў. Што адбылося канкрэтна - пакажа агляд месца здарэння, - распавёў euroradio.fm начальнік упраўлення СК горада Менска Дзмітрый Канаплянік. - Мы, вядома ж, канфіскуем неабходную дакументацыю. У працэсе будуць прызначаныя неабходныя экспэртызы, прыцягнутыя спецыялісты для ацэнкі як сітуацыі, якая склалася, так і праектнага развязання».

На гэты момант следчым вядома пра адну пацярпелую. Яе стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, але жыццю нішто не пагражае.

«Следчыя нацэленыя на ўсталяванне ўсіх асоб, якія пацярпелі, якія звярнуліся ў медыцынскія ўстановы», - дадаў Дзмітрый Канаплянік.

Раней МНС паведаміла, што пацярпелая - дзяўчына 1994 года нараджэння - гандлявала кветкамі ў павільёне, над якім абрынулася падвесная столь. Яна шпіталізаваная. Паводле папярэдняй інфармацыі ў пацярпелай чэрапна-мазгавая траўма, шок і ўдар жывата.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках