19 красавiка 2024, Пятніца, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сведкі - пра падзенне столі ў ГЦ Менска: Раздаўся жалезны гук, як цягнік едзе

6
Сведкі - пра падзенне столі ў ГЦ Менска: Раздаўся жалезны гук, як цягнік едзе

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці надзвычайнага здарэння.

Здарэнне адбылося ў папулярным у Менску гандлёвым цэнтры «Арэна-Cіці». Абвалілася 150 квадратных метраў падвеснай столі – гэта гіпсакардон і тынк. Згодна з інфармацыяй прадстаўнікоў Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, адбыўся абрыў мацавання, але сапраўдныя прычыны здарэння яшчэ высвятляюцца. Цяпер вядома пра адну пацярпелую – гэта 24-гадовая дзяўчына, працаўніца кветкавага павільёну, паведамляе «Белсат».

Нягледзячы на здарэнне, гандлёвы цэнтр працягваў працу. Працаўнікі МНС ачапілі месца здарэння, але ў гандлёвым цэнтры па-ранейшаму шмат наведнікаў.

«Цяпер следча-аператыўная група пачала працу на месцы здарэння. У аглядзе бяруць удзел спецыялісты МНС, дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў», – каментуе Дзмітрый Канаплянік, начальнік Упраўлення следчага камітэту, Менск.

Блізка падысці да месца аварыі цяжка, але з некаторых кропак усё-такі можна пабачыць наступствы абвалу. Нягледзячы на стрэс, які пануе сярод працаўнікоў крамаў ГЦ «Арэна-сіці», нам удалося паразмаўляць з некаторымі сведкамі.

«Спачатку грохат такі, нібыта нешта аднекуль ляціць, і такі жалезны гук, як цягнік едзе. І пасля крыкі жаночыя, і пыл пайшоў проста сюды», – распавядае сведка здарэння.

Цэнтр «Арэна-Сіці» адкрыўся ў 2013 годзе і належаў мільянеру Юрыю Чыжу. Але калі ў яго ўзніклі праблемы з бізнесам, гандлёвы цэнтр давялося закласці банкам, а пасля і прадаць. Яго выкупіў «Белаграпрамбанк» за 75 мільёнаў долараў.

Пацярпелая спадарыня была дастаўленая ў адзін з менскіх шпіталяў у стане шоку з чэрапна-мазгавой траўмай і траўмай жывата. Некалькі дзён ёй давядзецца правесці там, яе жыццю нічога не пагражае. На месцы здарэння цяпер працуе аператыўна-следчая група, пасля заканчэння яе працы разбяруць завалы. Да гэтага моманту месца здарэння будзе ачэпленае.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках